Фальклорны фэст у Иванаве

Фальклорны фэст у Иванаве

Абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод” праводзіцца раз у два гады. Ініцыятарам стварэння яго шмат гадоў таму стала наша зямлячка Вера Рыгораўна Волкава, якая бачыць моц народа ў мове, самабытных песнях і танцах, у якіх жыве душа.
Фестываль атрымаў статус традыцыйнага. Ён прываблівае ўвагу не толькі творчых калектываў, але і этнографаў з усёй Беларусі, што  займаюцца вывучэннем беларускага фальклору, а таксама кіраўніцтва вобласці і ўсіх людзей, для якіх народная творчасць не простае спалучэнне слоў, а заклік да вывучэння гісторыі свайго краю.
У пяты раз “Радавод” сабраў разам фальклорныя калектывы, музычныя і танцавальныя гурты, выканаўцаў на музычных інструментах і аматараў вуснага фальклору, каб палілася народная песня, закружыў карагодам па вуліцах танец, змяшаліся народныя касцюмы і гаворкі з розных куткоў Берасцейшчыны, вясёлай усмешкай асвяціліся твары людзей.
Праводзіўся ён у чатыры этапы. У першым — ад раёна ўдзел у дзіцячай навукова-практычнай канферэнцыі прымала Таццяна Лаўранюк з Крыўлянаў з работай “Узоры на ручніках”, за якую атрымала Ліст падзякі. У другім этапе дыпламантам стала Ларыса Уладзіміраўна Поўх, педагог раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Заключная імпрэза “Радавод”-2013 праходзіла сёлета ў Іванаве. А наогул у фэсце ўдзельнічала больш тысячы носьбітаў фальклору ўсіх рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама госці з Польшчы, Украіны, Расіі. У праграме фестывалю разам з выступленнямі фальклорных, танцавальных, інструментальных калектываў была арга-нізавана і цікавая дэка-ратыўна-прыкладная выстава народнай творчасці «Горад майстроў». Ад Жабінкаўскага раёна ў ім прымалі ўдзел прадстаўнікі раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і фальклорны калектыў “Дараносіца” з Хмелева, якім кіруе адданы сваёй справе спецыяліст Таццяна Дзмітрыеўна Грыцук. Выступленні дзяцей ўразілі этнографаў, якія былі ў журы мерапрыемства. На высокім узроўні ацанілі і выставу народнай творчасці Цэнтра, якой па колькасці прадстаўленых работ не аказалася роўных. Гэта вырабы з керамікі, саломкі, дрэва і бісеру, вышываныя ручнікі і карціны, зробленыя рукамі выхаванцаў установы дадатковага навучання. Тут жа, на выстаўцы можна было пабачыць майстар-класы ў глінянай вытворчасці,вышыўцы і саломапляценні, якія давалі юныя майстрыхі Марыя Дудар, Ірына Мецелева і Таццяна Сміракоўская.
Уразіла прысутных  і “Бабуліна кухня”, якую прыгатавала для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю другая гарадская школа.
Прадстаўнікі ад Жабін-каўшчыны вярнуліся дадому не з пустымі рукамі, а з дыпломам першай ступені, які яны атрымалі за высокі ўзровень выставы народна-побытавага мастацтва “Горад майстроў”. Аднак найбольшай каштоўнасцю, якую прывезлі аматары народнай творчасці з Іванава, з’яўляецца дух і запал сапраўднага беларускага фальклору, які панаваў тут і будзе жыць у сэрцах да наступнай імпрэзы.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: у час фестывалю.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro