Упершыню ў гасцях

Напрыканцы мая Жабінкаўскую спецыяльную школу-інтэрнат упершыню наведалі прадстаўнікі службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Візіт ажыццяўляўся ў рамках акцыі, прысвечанай заканчэнню навучальнага года і Дню абароны дзяцей. У якасці падарунка шаноўныя госці прывезлі ў школу-інтэрнат інтэрактыўную панэль (мульціборд), якая пасля ўрачыстай часткі сустрэчы была пратэсціравана разам з навучэнцамі.

Кіраўніцтва ўстановы і вучні выказваюць шчырыя словы ўдзячнасці прадстаўнікам службы бяспекі за такі патрэбны сучасны падарунак і спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва і сяброўства.

Алеся ДАБРАВЕСТ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.