У райвыканкаме

У райвыканкаме

24 мая прайшло пасяджэнне райвыканкама. Было разгледжана, як выконваецца яго рашэнне, прынятае ў снежні 2012 года, аб ходзе мадэрнізацыі арганізацый раёна. Згодна з планам на 2013-2015 гады ў эканамічным сектары Жабінкаўшчыны гэты працэс закране 17 прадпрыемстваў. Кіраўнік раёна М.В.Токар назваў абмяркоўваемую тэму вельмі актуальнай, бо комплексная мадэрнізацыя ўключае пытанні прыцягнення інвестыцый, акрамя таго, асваенне фінансавых сродкаў на гэтыя мэты як у цэлым у раёне, так і асобнымі прадпрыемствамі ідзе нізкімі тэмпамі, а на цукровым і торфабрыкетным заводах і наогул не пачыналася. Як патлумачыў генеральны дырэктар цукровага завода В.Р.Міронаў, толькі нядаўна тут усё зрушылася з мёртвай кропкі: адкрыта крэдытная лінія і прыязджаюць праектанты. Застаецца толькі інтэнсіўна нарошчваць упушчанае. Тым больш, таварыства градаўтваральнае, і ад яго стабільнай і паспяховай работы залежаць паказчыкі эканамічнага сектару раёна, папаўненне мясцовага бюджэту.
Як адзначыў дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама А.П.Грыгарчук, у прамысловай галіне за чатыры месяцы 2013 года на фінансаванне мадэрнізацыі накіравана 69 мільярдаў рублёў (14,5 ад запланаванага), з іх 39,6 мільярдаў — уласныя сродкі.
Больш укладзена інвестыцый у сельскагаспадарчую галіну — 117 мільярдаў рублёў. Летась завершана будаўніцтва 2 малочнатаварных ферм (“Курпічы”, “Шпіталі” і на шасці ўведзены ў эксплуатацыю першыя пускавыя комплексы). Цяпер у рамках праграмы мадэрнізацыі вядзецца рэканструкцыя 12 малочнатаварных ферм, а таксама будаўніцтва ў ААТ “Жабінкаўскі” зернесушыльнага комплексу ЗСК-30Г.
За кошт павелічэння вытворчасці прадукцыі і скарачэння колькасці работнікаў да канца 2013 года плануецца павялічыць выручку ад рэалізацыі прадукцыі на аднаго работніка на 10% у параўнанні з леташнім.
Важна, што рэалізацыя мераў эканамічнага характару прадугледжвае аптымізацыю колькасці працуючых у выпадку вызвалення рабочых месцаў на мадэрнізуемых прадпрыемствах і стварэнне новых мікра- і малых арганізацый. За 4 месяцы 2013г. пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкаваны 91 чалавек, у тым ліку 86 беспрацоўных, створана 21 новая мікра- і малая арганізацыя. Так, у ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта будаўніцтва свінакомплексу на 24 тыс. галоў камбікормавым заводам створана 3 новых рабочых месца.
Затым на пасяджэнні са справаздачай выступіла старшыня Жабінкаўскага сельвыканкама Г.С.Акуліч. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А.А.Старыцкі далажыў аб выкананні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабо-дзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” у Азяцкім і Ракітніцкім сельсаветах. У абмеркаванні гэтага пытання прыняў удзел і выступіў начальнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Брэсцкага аблвыканкама А.А.Мурашкін. Аб скасаванні Азяцкага і Хмелеўскага сельсаветаў і далучэнні іх тэрыторый адпаведна да Ракітніцкага і Сцяпанкаўскага праінфармавала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама С.У.Озальс.
Былі прыняты рашэнні па ўсіх абмяркоўваемых пытаннях, назначаны адказныя за іх выкананне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top