День кооперации

День кооперации

Чатырнаццаць гадоў працуе ў гандлі Ірына Міхайлаўна Казулька, з іх дзевяць — загадчыцай прадуктовага магазіна №2, што ў Жабінцы. У калектыве 12 чалавек: пакупнікоў абслугоўваюць акрамя загадчыцы восем прадаўцоў, астатнія — грузчык і прыбіральшчыцы. У магазін завозяцца прадукты ў шырокім асартыменце ад розных пастаўшчыкоў. Тут можна набыць свежыя хлеба-булачныя і кандытарскія вырабы, разнастайныя сокі, напоі, марожанае і інш. Няма перабояў у пастаўках рыбы і кансерваў з яе, каўбасаў. Для якаснага захоўвання прадуктаў устаноўлена 15 найменняў халадзільнага абсталявання. Дзевяць працэнтаў штомесячнага тавараабароту ў райспажыўтаварыстве належыць магазіну — гэта найлепшы паказчык. Поспеху спрыяюць зычлівы мікраклімат у асяродку прадаўцоў, выдатная выкладка тавару і добрыя арганізатарскія здольнасці загадчыцы. Ірына Міхайлаўна Казулька мае нямала падзяк ад пакупнікоў за ўважлівае і ветлівае абслугоўванне.
На здымку: загадчыца магазіна прадукты №2 І.М.Казулька.
Тэкст і фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top