Паслугі на любы густ і запыт

Паслугі на любы густ і запыт

Жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, жывёлагадоўчыя комплексы і зернясховішчы, аб’екты на камбікормавым і цукровым заводах, сацыяльна значныя памяшканні медыцынскіх, адукацыйных, спартыўных устаноў — каб пералічыць усе іх, да якіх дакраналася гаспадарлівая рука будаўнікоў УП “Жабінкаўская ПМК-10”, не хопіць газетнай старонкі. Аднак, будаўнічыя падрадныя работы — гэта не адзіная спецыялізацыя прадпрыемства. За 47 гадоў у будаўнічай арганізацыі створана трывалая тэхнічная база, якая дазваляе выконваць усе іх з высокай якасцю, пастаянна пашыраць асартымент паслуг, як для юрыдычных асобаў, так і для насельніцтва раёна.
Вы набываеце будаўнічыя матэрыялы ў прыватных прадпрыемствах, рызыкуючы патрапіць на няякасную прадукцыю? Думаеце, як даставіць той ці іншы матэрыял? Напэўна, вы проста не ведаеце, наколькі шырокі пералік відаў паслуг прапануе насельніцтву “Жабінкаўская ПМК-10”. Між іншым, гэтае прадпрыемства прытрымліваецца бяспройгрышнай тактыкі. Павялічваюць эфектыўнасць працы і забяспечваюць рост вытворчасці будаўнікі праз укараненне навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі, выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці перадавы вопыт сваіх калегаў. Прагрэсіўныя тэхналогіі ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, далейшая механізацыя і аўтаматызацыя ўсіх працэсаў вытворчасці, як адзначаюць на прадпрыемстве, шлях паспяховага гаспадарання.
Для таго, каб у поўным аб’ёме забяспечваць запыт спажыўцоў, ствараць прадукцыю, якая б мела попыт на будаўнічым рынку, тут створана падсобная вытворчасць. Гэта тры растворабетонныя вузлы, дзе ўсе працэсы строга камп’ютарызаваныя, а аператар толькі сочыць за тым, каб праца ішла “гладка”. Лесапільны і сталярны цэхі для апрацоўкі драўніны, цэх у вытворчасці металаканструкцый і нарыхтовак з труб абсталяваныя замежнай тэхнікай.
З кожным днём на прадпрыемстве пашыраецца пералік прадукцыі, якая рэалізуецца насельніцтву. Цяпер ў “Жабінкаўскай ПМК-10” ідзе рэканструкцыя, якая неўзабаве дазволіць наладзіць выпуск бетоннай пліткі. Па выгаднай цане будаўнічая арганізацыя прапануе бетон С8/10 М 150, С12/15 М 200, а таксама тынковачны і кладачны цэментныя растворы.
Калі вам патрэбен пясок для падсыпкі — таксама звяртайцеся ў ПМК-10, працаўнікі якой нават разраўняюць патрэбную тэрыторыю. У продажы ёсць блокі ФБС, перамычкі і нарыхтоўкі з арматуры. Па вашых чарцяжах пад заказ вырабяць любыя металаканструкцыі.
Зрабіць ваш дом утульным дапамогуць піламатэрыялы вытворчасці ПМК-10. Тут выпускаецца некалькі відаў дошкі: абразная, для падлогі і для абшыўкі. Сваім спажыўцам прадпрыемства прапануе блок-хаус, плінтусы, ліштву і ўвогуле ўсе вырабы з драўніны пад заказ. Пры гэтым вам не давядзецца доўга чакаць прадукцыю. Заказ выконваецца ў тэрмін ад 2 да 20 дзён у залежнасці ад складанасці работ.
Не менш карыснымі для жыхароў нашага раёна з’яўляюцца паслугі аўтатранспарту. У арэнду здаюцца аўтакраны і самазвалы, бартавыя аўтамабілі да 20 тон, аўтабетоназмяшальнікі, а таксама аўтобусы з колькасцю месцаў ад 13 да 22.
“Жабінкаўская ПМК-10” клапоціцца аб камфорце кліентаў і жадае, каб каштоўныя хвіліны іх жыцця не губляліся ў блуканні па кабінетах. Таму выпісаць патрэбную вам прадукцыю вы можаце ўсяго за 5-10 хвілін. Паводле зручнага графіка працуе служба дастаўкі. На асабістым транспарце УП “Жабінкаўская ПМК-10” дастаўляе прадукцыю насельніцтву ў вызначаны вамі час да 20 гадзін, прычым, кожны дзень, акрамя нядзелі. Зараз на прадпрыемстве абмяркоўваецца пытанне растэрміноўкі плацяжоў для надзейных і пастаянных кліентаў арганізацыі.
І гэта далёка не ўсё, што гатова вам прапанаваць УП “Жабінкаўская ПМК-10”. Па падрабязную інфармацыю звяртайцеся на сайт арганізацыі “pmk.by”. Тут жа вы зможаце пакінуць свае прапановы наконт пашырэння асартыменту прадукцыі і паслуг. “Жабінкаўская ПМК-10” заўсёды рада ісці насустрач сваім кліентам.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

Р

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro