Адзначаны заслугі трэнера

Нямала грамат Міністэрства спорту і турызму атрымалі да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту вядомыя спартсмены і трэнеры нашай краіны. Некалькі такіх узнагарод прыйшло і ў Брэсцкую вобласць. Адну з іх атрымаў наш зямляк Юрый Мікалаевіч Аўчыннікаў, трэнер, які 15 гадоў працуе ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе і займаецца з юнымі баксёрамі. Ушанаванне спартсменаў і заслужаных дзеячаў спорту нашага рэгіёну адбылося ў Пружанах. Уручаліся таксама граматы і падзякі абласнога ўзроўню, тым прыемней было Юрыю Мікалаевічу атрымаць з рук намесніка старшыні аблвыканкама Леаніда Цупрыка Грамату Міністэрства спорту і турызму за плённую працу ў развіцці фізічнай культуры і спорту, высокі прафесіяналізм і ініцыятыву ў сваёй рабоце.

Дыплом за ўдзел у конкурсе

Уганараванне намінантак рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2012” Брэсцкай вобласці прайшло на мінулым тыдні на базе ААТ “Савушкавы прадукт”. Сярод іх была і прадстаўніца з нашага раёна — старшыня СВК “Вазнясенскі” Надзея Рыгораўна Кандрацюк, якая ўдзельнічала ў намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва”. Дыпломы ўручыла старшыня ГА “Беларускі саюз жанчын” Н.А.Ермакова (старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).

3D прыйшло ў “Юбілейны”

Як паведаміў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Жабінкаўская раённая кінавідэасетка” В.К.Зубік, паводле праграмы “Культура Беларусі” за кошт раённага бюджэту ў кінатэатры “Юбілейны” ўсталявана і апрабавана абсталяванне сістэмы лічбавага 3D кінапаказу. Першая дэманстрацыя адбылася 24 мая, і цяпер штотыднёва вечарам у пятніцу, суботу і нядзелю жабінкаўцы могуць наведваць сеансы, што праводзяцца ў новым аб’ёмным фармаце.

Новы корм для сабак

ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” выпусціў новы сухі корм для дарослых сабак прэміум-класа “ONLY”, які з’яўляецца эфектыўным і здаровым харчаваннем для сяброў нашых меншых з павышанай фізічнай нагрузкай. У яго вытворчасці выкарыстоўваюцца толькі лёгка засваяльныя інгрэдыенты вышэйшага гатунку: курынае і індычае мяса, кукуруза, сухая падсырная сываратка, рыс, піўныя дрожджы, алей.
Гэты корм валодае цудоўнымі смакавымі якасцямі і пажыўнасцю, дзякуючы натуральным прадуктам і адсутнасці хімічных дабавак. Садзейнічае эластычнасці скуры і бляску поўсці, падтрымлівае натуральны і ўстойлівы імунітэт, забяспечвае здароўе касцей і зубоў жывёлы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro