З душэўнай цеплынёй да чытачоў

З душэўнай цеплынёй да чытачоў

Дзіцячая бібліятэка — адно з прывабных месцаў, дзе збіраюцца чытачы, каб правесці весела і з карысцю свой вольны час. Любяць яны ў цішы пачытаць ці пагартаць часопісы, пад-рыхтавацца да сачынення, ці рэферату, дзе іх заўсёды з душэўнай цеплынёй сустрэне гаспадыня чытальнай залы — Марына Паўлаўна Кавыліна. Яна паспявае не толькі абслужыць чытачоў, падабраць ім літаратуру, але ў яе абавязкі ўваходзіць: распісаць перыядычныя выданні, скласці сцэнарый да мерапрыемства, своечасова папоўніць сістэматычную картатэку артыкулаў і краязнаўчую, краязнаўчыя папкі і многае іншае, што не вельмі навідавоку ў чытачоў.
Марына Паўлаўна дапамагае сваім чытачам знайсці патрэбны матэрыял не толькі ў кніжным фондзе, але і ў інтэрнэце, яна няблага валодае камп’ютарам. Сама можа аформіць папку, тэматычныя паліцу і кніжную выставу…
Пэўны ўнёсак, за кароткі час працы ў дзіцячай бібліятэцы, спецыяліст зрабіла ў скарбонку праведзеных масавых мерапрыемстваў. З адказнасцю і фантазіяй падыходзіць да кожнага з іх. Любіць нетрадыцыйна аформіць да яго кніжную паліцу, дапоўніць лялечнымі фрагментамі… Сама можа пераўвасобіцца ў клоўна, у каралеву Кнігу, у капітана, у паштальёна… У яе добра атрымліваюцца лялечныя выступленні. Калі не хапае акцёраў (ці яны на занятках у школе) Марына сама водзіць лялечныя казачныя персанажы адразу дзвюма рукамі, мяняе галасы… Паводле водгукаў чытачоў, ярка і запамінальна праходзяць мерапрыемствы ў нашай бібліятэцы, таму што заўсёды арганічна дапаўняюцца яны лялечнымі “спектаклямі”, віктарынамі, загадкамі, вясёлымі заданнямі, гульнямі.
Калі гаворка зайшла пра лялькі, то хочацца сказаць, што лялечны гурток “Церамок” у дзіцячай бібліятэцы існуе вельмі даўно, больш двух дзясяткаў гадоў. З цікавымі пастаноўкамі яго знаёма не адно пакаленне нашых чытачоў. Любяць гэтыя выступленні не толькі малыя, але цікава і дарослым, таму што гэта нетрадыцыйнае мерапрыемства, а амаль з жывымі літаратурнымі персанажамі. Першым кіраўніком яго была бібліятэкар Таццяна Іванаўна Раманава, якая плённа працавала і рыхтавала цікавыя лялечныя пастаноўкі. Разам з аматарамі лялечных відовішчаў сыграны пастаноўкі казак (“Знаёмства з бібліятэкай”, “Пых”, “Чароўныя вяршкі” “Церамок”) і інш. Удала працягвае пачатую справу Марына Паўлаўна Кавыліна. Пры яе ўдзеле з поспехам прайшлі выступленні: “Як вожык Сюня мыцца не хацеў”, “Правілы карыстання бібліятэкай”, “Як стаць сапраўдным чытачом”…
Спадзяемся, што рэпертуар будзе разнастайвацца і павялічыцца колькасць аматараў лялек. Мы з задавальненнем чакаем новых уражанняў ад выступленняў лялечнікаў і ад масавых мерапрыемстваў, праводзімых у раённай дзіцячай бібліятэцы.
Галіна ХАНДРЫКА, наш няшт. кар.
На здымку: Марына Кавыліна.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top