Першыя тоны ў скарбонку запасаў

Першыя тоны ў скарбонку запасаў

Не паспелі земляробы раёна завяршыць сяўбу яравых культур, як надышоў час “зялёнага” жніва. І цяпер у сельскіх працаўнікоў няма больш важнай і неадкладнай работы, чым нарыхтоўка кармоў. Ад хуткага і якаснага правядзення ўборкі траў залежыць, якімі будуць у гаспадарках малочныя і мясныя прыбаўленні, эканамічны стан сельгаспрадпрыемстваў і дабрабыт вяскоўцаў.
Першымі на Жабінкаўшчыне да нарыхтоўкі кармоў з траў першага ўкосу прыступілі земляробы ААТ “Жабінкаўскі”. Складанай выдалася сёлетняя вясна для аграрыяў. Усе сельскагаспадарчыя работы выконваюцца хуткімі тэмпамі і з невялікім спазненнем ад тэрмінаў, вызначаных тэхналогіяй. Таму першы ўкос траў у ААТ “Жабінкаўскі” плануюць завяршыць да пачатку чэрвеня, за 10-15 дзён, у залежнасці ад таго, наколькі надвор’е будзе спрыяць рабоце.
Пад сенажаці з шматкам-панентнымі травамі ў гаспадарцы адведзена 1200 гектараў. Меха-нізатары вытворчага участка “Жабінкаўскі”, куды мы наве-даліся 17 мая, першым укосам павінны ўбраць травяныя кармы з плошчы ў 540 гектараў. Тут пасеяны купкоўка зборная, цімафееўка, канюшына і люцэрна.
— З першага ўкосу ўраджай заўсёды лепшы, чым з другога, таму асабліва важна правесці касьбу на якасным узроўні. Ад гэтага ўзімку будзе залежаць атрыманне прадукцыі жывёлагадоўлі,— тлумачыла аграном вытворчага ўчастка “Жабінкаўскі” Ганна Іванаўна Плытнік, якая хоць у гаспадарцы чалавек новы (працуе ўсяго месяц), але ж спецыяліст энергічны і кваліфікаваны. — Увогуле сёлета ААТ “Жабінкаўскі” плануе нарыхтаваць 1200 тон сена, 10 тысяч тон сенажу і больш за 25 тысяч тон сіласу.
У сельгаспрадпрыемстве адзначаюць, што часу, каб усебакова падрыхтавацца да касьбы, было дастаткова. Загадзя тут прывялі ў гатоўнасць корманарыхтоўчую тэхніку, зацвердзілі памеры аплаты працы за якасць работ, прадуманы працэсы дастаўкі абедаў механізатарам у поле.
Работа на кармавых палетках вядзецца ўвесь светлавы дзень, пачынаючы з 7 гадзін. На полі ў Навасадах у дзень нашага візіту ў гаспадарку ішла ўборка купкоўкі на сена. Трава тут знаходзілася ў належнай фазе бутанізацыі. На трактарах МТЗ-1221 шчыравалі адны з лепшых працаўнікоў гаспадаркі. На варашэнні масы задзейнічаны Васіль Васільевіч Лучко. Механізатары Фёдар Міхайлавіч Шчэрба і Алег Уладзіміравіч Партны адзначаюць, што ў гэтым годзе “зялёнае” жніво значна багацейшае, за леташняе. У гаспадарцы яны працуюць не першы год. Фёдар Міхайлавіч увогуле на гэтым працоўным месцы трэці дзясятак гадоў, таму параўноўваць ёсць з чым.
Корманарыхтоўчую кампанію можна лічыць распачатай. Услед за ААТ “Жабінкаўскі” іншыя гаспадаркі таксама пачынаюць свой клопат аб запасах на зіму. Няхай жа надвор’е садзейнічае палявым работам, а кармавыя палеткі радуюць сакавітымі травамі.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: механізатары Ф.М.Шчэрба і А.У.Партны.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro