Напярэдадні Дня Перамогі старшыня раённага таварыства інвалідаў зроку Раіса Сцяпанаўна Ліскова і метадыст гарадскога Дома культуры Юлія Піліпцэвіч наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Рыгоравіча Цаля. Яны сардэчна павіншавалі са святам і ўручылі ветэрану падарунак і кветкі ад абласной арганізацыі інвалідаў зроку. Маладым байцом Васіль Рыгоравіч быў адпраўлены на трэці Беларускі фронт, які вызваляў Прыбалтыку. На вайне быў кулямётчыкам. Даставалася яму ў баях. Аднойчы асколак трапіў у правае вока. Урачы зрабілі аперацыю і прызналі годным да нестраявой службы, пасля чаго ён быў накіраваны ў Тульскую вобласць, у 16-ты асобны запасны полк. У красавіку 1945 года малады баец прайшоў паўторны ўрачэбны агляд і быў накіраваны на перадавую. Неўзабаве дайшла вестка, што немцы здаліся. Але В.Р.Цаль быў мабілізаваны з арміі толькі ў красавіку 1950 года.
На здымку: ветэран вайны В.Р.Цаль прымае віншаванні і падарункі ад старшыні раённага таварыства інвалідаў зроку Р.С.Лісковай і метадыста гарадскога Дома культуры Ю.Піліпцэвіч.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top