Законапаслухмяны заўсёды ў пашане

Законапаслухмяны заўсёды ў пашане

У Маціевіцкай базавай школе праведзены Тыдзень прававых ведаў. У рамках яго адбылося шэраг мерапрыемстваў: дыспут “Асоба. Мараль. Права”, цікавае падарожжа ў свет “Права”. Вучні 8-9 класаў пабывалі на экскурсіі ў раённым судзе. Яго старшыня Віктар Новік правёў з імі гутарку на тэму “Падлеткавая злачыннасць: віды і прафілактыка”. У адзін з дзён Тыдня ў госці да вучняў старэйшых класаў завітала памочнік пракурора раёна Наталля Бабкова, якая засяродзіла ўвагу юных грамадзян краіны на адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, меншыя школьнікі сустрэліся з інспектарам  аддзела ДАІ Дзмітрыем Базылюком. Ён пагутарыў з імі на тэму “Ты — пешаход”. Сацыяльны педагог сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Адзінец правяла заняткі з элементамі трэнінгу “Адказны выбар”.
Пры вялікай актыўнасці прайшоў кіналекторый на алкагольную тэматыку, пад час якога былі паказаны фільмы “Свет у канцы тунэля”, “Паглядзі ў вочы”, у якіх расказвалася аб злачынствах сярод непаўналетніх. Фільмы дапоўніла гутарка ўчастковага інспектара інспекцыі спраў непаўналетніх  Віктара Дзеркача.
Не абышлося ў час Тыдня і без віктарын на веданне правілаў дарожнага руху, правоў, якія маюць дзеці. Пераможцамі былі Яўгенія Антанюк, Хрысціна Максіменка, Павел Мухамядзіеў, Яўген Палюховіч.
У госці да маціевіцкіх вучняў завітала супрацоўніца райаддзела МНС  Любоў Філіманюк, якая ўручыла пераможцам раённых конкурсаў на супрацьпажарную тэму ўзнагароды. Дыпломы атрымалі Алена Андрановіч за верш, Ксенія Сямейка за лепшы малюнак. Яна таксама  правяла з дзецьмі гутарку “Маленькая запалка — вялікая бяда”.
У перадапошні дзень Тыдня адбылася экскурсія ў раённы Савет дэпутатаў. Яго старшыня Сяргей Васільевіч Мартысюк расказаў аб накірунках работы райсавета, парадку фарміравання дэпутацкага корпуса.
Усе гэтыя мерапрыемствы дазволілі выканаць мэту Тыдня. У прыватнасці, пазнаёмілі вучняў з правіламі паводзін у грамадскіх месцах і як будаваць свае ўзаемаадносіны з людзьмі паводле закона гуманізму; далучылі іх да прававой культуры; выхавалі павагу да заканадаўства Беларусі.
Лідзія ПЕНДЗІКОЎСКАЯ, настаўніца Маціевіцкай БШ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top