У грамадскіх аб’яднаннях «папаўненне»

У грамадскіх аб’яднаннях «папаўненне»

Піянерскі і моладзевы рух нашага раёна штогод папаўняецца ініцыятыўнымі, мэтанакіраванымі дзецьмі. Сёлета піянерамі сталі 150 хлопчыкаў і дзяўчынак, а членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — 36. Адбылося гэта напярэдадні чарговай гадавіны Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў рамках акцыі “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”.
— Добрай традыцыяй стала прымаць у піянеры і члены “БРСМ” менавіта на гэтым святым для кожнага жабінкаўца месцы, каля помніка загінулым воінам і партызанам. Мы, тым самым, аддаем даніну памяці ўсім тым, хто памёр, каб мы жылі ў міры і згодзе, — сказала ў віншавальным слове намеснік старшыні Жабінкаўскага райвыканкама Ала Сцяпанаўна Ануфрыюк.
Падтрымаць школьнікаў у гэты значны для іх дзень прыйшлі кіраўнікі і спецыялісты арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “БРСМ”, “БРПА” “Белая Русь”, ветэранскай і прафсаюзнай арганізацый.
Сімвалічны момант — павязванне піянерскага гальштука, клятва піянера, якую дзеці вымаўляюць з бадзёрасцю ў голасе, паднімаюць руку вышэй галавы, як гэта робіць сапраўдны піянер… І вось яны ўжо піянеры, а ў будучым — члены самай масавай моладзевай арганізацыі “БРСМ”. Такую надзею выказала пад час свайго выступлення Марыя Маісеенка, першы сакратар раённай моладзевай арганізацыі.
Павіншавалі піянераў і моладзь з новай прыступкай у жыцці намеснік начальніка аддзела адукацыі Жабінкаўскага райвыканкама Кацярына Мікалаеўна Сіда, ад камсамольцаў 40-х гадоў — старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Васіль Міхайлавіч Шышчыц. Са словам у адказ выступіла вучаніца Крыўлянскай сярэдняй школы Кацярына Кавалевіч. Дзяўчынка ад імя новых сяброў “БРСМ” паабяцала, што яны з гонарам і годнасцю будуць клапаціцца аб дабрабыце сваёй краіны і раёна, а таксама памнажаць традыцыі камсамольцаў.
Піянеры і моладзь усклалі кветкі да помніка, пасля чаго памяць воінаў, якія змагаліся за вызваленне Жабінкаўшчыны, была ўшанавана хвілінай маўчання. Далейшае святкаванне праходзіла ў кінатэатры “Юбілейны”, дзе старшыня раённага савета грамадскага аб’яднання “БРПА” Алена Канстанцінаўны Скрыпка падвяла вынікі конкурсаў, што праходзілі сярод піянерскіх дружын на працягу ўсяго вучэбнага года. Званне “Лепшая гульнёвая праграма для акцябрат” атрымаў праект піянерскай дружыны ДУА “СШ №3 г. Жабінка”. Яна ж стала першай і ў намінацыі “Лепшая піянерская газета”. А Ларыён Максімовіч з Ленінскай сярэдняй школы перамог у конкурсе работ “Гісторыя гальштукаў у маёй сям’і”. Лепшай піянерскай дружынай сёлета аб’яўлена дружына Азяцкай сярэдняй школы.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top