Раўненне на сцяг

Раўненне на сцяг

15 гадоў таму назад Указам Прэзідэнта нашай краіны другая нядзеля мая была аб’яўлена дзяржаўным святам — Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Традыцыйна ў гэты дзень ва ўсіх адміністрацыйных цэнтрах на галоўных плошчах урачыста ўзнімаецца ўвышыню сцяг нашай Беларусі.
У нядзельны ранак 12 мая жабінкаўцы сабраліся на гарадской плошчы на мітынг, прысвечаны асноўным сімвалам краіны. Менавіта яны ўвасабляюць суверэнітэт дзяржавы, шматвекавую гісторыю Беларусі, натхняюць на новыя здабыткі, падкрэсліў, адкрываючы мерапрыемства, старшыня раённага Савета дэпутатаў С.В.Мартысюк. Павіншаваў прысутных са святам старшыня райвыканкама М.В.Токар. Ён расказаў, што ўяўляюць сабой нашы Дзяржаўныя герб і сцяг, што ў 2002 годзе беларусы здабылі і свой гімн, словы якога выклікаюць нацыянальны гонар.
— Дзяржаўныя сімвалы яднаюць народ у самыя важныя моманты жыцця краіны, — сказаў Мікалай Васільевіч. — І ў які куток свету не закінуў бы лёс, яны згадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам. Дык давайце ж памятаць, што патрыятызм і адданасць Радзіме пачынаюцца з павагі і любові да герба і сцяга сваёй краіны.
Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было дадзена Аляксандру Ермакову, начальніку станцыі тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парка ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” і Святлане Карабан, таксіколагу вытворча-тэхналагічнай лабараторыі ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, чые імёны занесены ў Галерэю працоўнай славы раёна.
У гэты дзень 14 юнакоў і дзяўчат з трэцяй гарадской школы і Крыўлянскай СШ уступілі ў шэрагі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Першы сакратар раённага камітэта моладзевай арганізацыі Марыя Маісеенка пажадала, у прыватнасці, каб яны ганарыліся сваёй маленькай Радзімай, а “БРСМ” адыграў значную ролю ў іх жыцці. Ганаровае права ўручыць білеты юным “БРСМаўцам” было дадзена кіраўніку раёна М.В.Токару.
Святлана ВІШНЕЎСКАЯ.
На здымках: Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь  у Жабінцы.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top