Определились лучшие на весеннем севе

Определились лучшие на весеннем севе


Лепшыя на веснавой сяўбе
Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі спаборніцтва на веснавых палявых работах.
Пераможцам сярод гаспадарак прызнаны ААТ “Ракітніца” і КУСП “Саўгас “Жабінкаўскі”, дзе веснавыя палявыя работы праведзены ў аптымальныя тэрміны, пры высокай якасці работ і не дапушчаны вытворчы траўматызм. Калектывы названых гаспадарак будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама з уручэннем прэмій: ААТ “Ракітніца” 700 тысяч рублёў, і КУСП “Саўгас “Жабінкаўскі” — 1 мільён 50 тысяч рублёў.
Пераможцамі раённага спаборніцтва на веснавой сяўбе сярод механізатараў названы: Васіль Яўгенавіч Аляшкевіч з ААТ “Ракітніца” (на падрыхтоўцы глебы да сяўбы), Анатоль Анатольевіч Платонаў з ПУАП “Азяты” (на ворыве глебы), Аляксандр Анатольевіч Місіюк з СВК “Рагазнянскі” (на сяўбе зерневых), Рыгор Ільіч Буян з СВК “Вазнясенскі” (на сяўбе цукровых буракоў), Леанід Іванавіч Шадурскі з ПУАП “Азяты” (на сяўбе кукурузы), Васіль Якаўлевіч Шамайла з ААТ “Ракітніца” (на пагрузцы арганікі), Анатоль Іванавіч Лукашэвіч з СВК “Шпіталі” (на ўнясенні арганікі), Віктар Мікалаевіч Сабалеўскі з ПУАП “Азяты” (на ўнясенні тукаў).
Усе яны ўзнагароджваюцца грашовымі прэміямі па 140 тысяч рублёў кожнаму, а ад райкама прафсаюза работнікаў АПК — каштоўнымі падарункамі.
Пераможцам спаборніцтва сярод маладых механізатараў стаў Сяргей Міхайлавіч Сарока з СВК “Арэпічы”. Яму ўручаецца Ганаровая грамата і падарунак ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top