Наталля Дырман — “Чалавек года”

Наталля Дырман — “Чалавек года”

Цудоўная навіна прыляцела днямі на Жабінкаўшчыну: мастацкі кіраўнік народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Наталля Аляксееўна Дырман названа “Чалавекам года” Брэстчыны ў галіне культуры.
Цырымонія ўга-наравання адбылася 1 мая ў абласным грамадска-культурным цэнтры. Вядомая артыстка з Хмелева атрымала дыплом і кветкі з рук старшыні аблвыканкама Канстанціна Андрэевіча Сумара.
— Канечне, надзвычай прыемна мець такую высокую ганаровую адзнаку, — прызналася ў размове Наталля Аляксееўна, — але ж не лічыце гэта выключна маім поспехам! Нічога не было б без выдатных хмелеўскіх сябровак, аб’яднаных у калектыў аднадумцаў, — Валянціны Вайцюк, Людмілы Іванюк, Таццяны і Алены Грыцук. Не святкавалася б удача без неацэннай дапамогі Аляксандра Казлова, які музычна афармляе нашы нумары, без родных сем’яў, што выдатна разу-меюць і падтрымліваюць няпростае “валацужнае” жыццё артыстаў, дый без шматлікіх удзячных слухачоў.
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top