Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Міхайлавч Сялюк

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Міхайлавч Сялюк

Віктару Міхайлавічу Селюку, калі выбухнула вайна, было толькі шаснаццаць. З 1942 года юнак стаў сувязным атрада імя Кірава, што быў у складзе партызанскай брыгады імя Панамарэнкі Брэсцкага злучэння. У сорак чацвёртым немцы спалілі родную вёску Бярэзніца, і ўсе жыхары, якім пашчасціла застацца жывымі, пайшлі ў партызаны.
“Неўзабаве наш атрад злучыўся з Чырвонай Арміяй, — расказвае ветэран. — Мяне адразу забралі на фронт, які дакаціўся да польскай мяжы. 31 ліпеня 1944 года быў ужо на перадавой, з баямі дайшоў да Варшавы. Затым часць вярнулася ў Беларусь на перафарміраванне і адсюль рухалася ва Усходнюю Прусію”.
За баявыя дзеянні ў Прусіі Віктар Міхайлавіч атрымаў падзяку ад камандавання. “13 студзеня 1945 года мяне ранілі ў нагу, лячыўся тры месяцы ў шпіталі ў Дзвінску, — успамінае В.М.Сялюк. — Пасля заканчэння вайны далейшую службу на працягу трох гадоў праходзіў радавым у Бранску”.
Віктар Міхайлавіч узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, мае шматлікія юбілейныя ўзнагароды. Ветэрану споўнілася 87 гадоў.Зараз ён жыве ў сям’і дачкі Іны.
На здымку: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Міхайлавіч Сялюк з праўнукам Данілкам.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top