«Чытацкі білет» кліча ў падарожжа

«Чытацкі білет» кліча ў падарожжа

Фонд бібліятэкі ДУА “Маціевіцкая базавая школа” налічвае амаль 5300 кніг. Гэта мастацкая літаратура, вучэбна-метадычная. Тут творы паводле вучэбнага плана, а таксама для самастойнага чытання. Кніжны фонд рэгулярна папаўняецца навінкамі. З апошніх паступленняў — “Чужое багацце” Г.Марчука, “Стихи и баллады” В.Жукоўскага, “Котлован” А.Платонава, “Плотницкие рассказы” В.Бялова, зборнікі твораў “Роднай старонцы” і паэзіі “Песня пра хлеб”.
Сярод чытачоў школьнай бібліятэкі многа аматараў беларускай літаратуры. Ёсць тыя, хто захапляецца фантастыкай, некаму па душы дэтэктывы ці вершы. Запаветныя старонкі ёсць для ўсіх чытачоў! Вольга Уладзіміраўна Авяр’янава, загадчыца школьнай бібліятэкі, выдасць “чытацкі білет” за трыдзевяць земляў, у краіну, дзе саламянае пугала можа размаўляць, на незаселены востраў, у люстраную краіну ці на суседнюю вуліцу, дзе адбываецца нешта цікавае. Вельмі спадабалася вучням школы мерапрыемства “Фотаздымак з любімай кнігай”, якое прайшло нядаўна ў бібліятэцы і правяла яго Вольга Уладзіміраўна.
Лідзія ІВАНІХІНА.
На здымку: загадчыца Маціевіцкай школьнай бібліятэкі В.У.Авяр’янава.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top