Трэніроўкі — лепшыя “лекі” для перамогі

Трэніроўкі — лепшыя “лекі” для перамогі

Пераходны ўзрост дзіцяці для многіх бацькоў становіцца цяжкім перакананнем. Уздзеянне равеснікаў, шкодныя звычкі і рэзкія ўсплёскі злосці здараецца поўнасцю змяняюць падлетка. Часта бацькі выхаванне яго пускаюць на самацёк ад бяссілля перад непакорным дзіцем. Аднак, нават у самых цяжкіх абставінах трэба змагацца… За здароўе і будучыню дзіцяці, за тое, каб з яго вырасла не крымінальная асоба, а ўважлівы і сумленны чалавек. Разам з бацькамі гэтае пытанне хвалюе і інспекцыю ў справах непаўналетніх, і грамадскае аб’яднанне “БРСМ”, і многія іншыя арганізацыі.
Спорт у многім дапамагае, таму што сёння ім цікавяцца амаль усе падлеткі. Не абавязкова праводзіць прафесійныя заняткі, большасць жа проста любіць “пакідаць мяч у вароты”. Таму прапанову прыняць удзел  у спаборніцтвах па футболе яны заўсёды прымаюць на “ўра”. Дарэчы, міжраённы турнір у міні-футболе з удзелам падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі спраў непаўналетніх, атрымаў ужо статус традыцыйнага. У мінулым сезоне на турніры ў Камянцы пераможцай стала каманда нашага раёна, таму камянецкія школьнікі прыехалі ў Жабінку, каб узяць рэванш. З “цяжкімі” падлеткамі ў турніры ўдзельнічала і каманда ад дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы раёна.
Трэба сказаць, юнакі “выклаліся” на поўную моц. Яны дэманстравалі ўменні ў валоданні мячом, выконвалі разнастайныя манёўры і перадачы. Аднак, многім не хапіла прафесійных навыкаў і трываласці. Бракавала і падтрымкі з трыбунаў, якая часта падбадзёрвае футбалістаў. Тым не менш, гол за голам адпраўляліся ў вароты сапернікаў. Вынікі спаборніцтваў у міні-футболе сталі вядомыя праз дзве гадзіны гульні. Бясспрэчны лідар — каманда спартыўнай школы. Яны свабодна адчувалі сябе ў спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Бадзёрасць”, дзе часта праходзяць іх трэніроўкі, а спорт для іх заўсёды на першым месцы. Другую і трэцюю ступені п’едыстала суадносна падзялілі каманды юнакоў з Камянца і Жабінкі, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі. Зыход спаборніцтваў даў ім шанец зразумець, што толькі дзякуючы рэгулярным трэніроўкам можна атрымаць поспех у спорце, а пакуль у іх не хапае вопыту і мэтанакіраванасці.
Ад арганізатара мерапрыемства — грамадскага аб’яднання “БРСМ” — усім юнакам былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў турніру, а каманда-пераможца атрымала ў падарунак торт. Не засталіся без сувеніраў і лепшыя гульцы Аляксей Макараў з каманды г.Каменец, Уладзімір Клімента з жабінкаўскай каманды, Антон Якімавец, які ўдзельнічаў у спаборніцтвах ад спартыўнай школы.
Падводзячы вынікі турніра, Марыя Маісеенка, першы сакратар ГА “БРСМ”, пажадала, каб ён стаў для юнакоў стымулам — весці здаровы лад жыцця і браць новыя вяршыні.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top