Увага! На дарозе фотакантроль

Увага! На дарозе фотакантроль

Хуткасць аўтамабіляў на дарозе М1 (Брэст — Мінск — мяжа РФ) — самай ажыўленай беларускай трасе — цяпер кантралююць не толькі супрацоўнікі ДАІ з фотафіксатарамі, але і стацыянарныя. Усяго на тэрыторыі Беларусі ўстаноўлена іх звыш 40, а ўздоўж магістралі на Брэстчыне 14 такіх прыбораў.
Летась 1 ліпеня работа камер фотафіксацый пераведзена з тэставага рэжыму ў рабочы. За паўгода было выяўлена звыш 120 тысяч парушэнняў устаноўленай хуткасці руху.
Як сістэма працуе і парадак прыцягнення да адказнасці парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Ужо сёлета на Брэстчыне за парушэнне хуткасці прыцягнута да адказнасці больш 4 тысяч кіроўцаў. Лічба ўражлівая. Асабліва калі ўлічыць, што менавіта хуткасць з’яўляецца адной з асноўных прычын дарожных аварый з цяжкімі вынікамі.
Дарэчы, вадзіцелі, якія праязджаюць па трасе М1, часцей за ўсё ігнаруюць хуткаснымі абмежаваннямі менавіта ў нашай вобласці. Добрае пакрыццё і прамыя ўчасткі дарогі — што яшчэ трэба “ліхачу”, каб выжаць усё са свайго аўтамабіля?! Цяпер магчымасцяў “ганяць” без пакарання ў парушальнікаў стане менш. На тэрыторыі вобласці ўстаноўлена большая частка стацыянарных фотарадараў, колькасць якіх будзе павялічвацца. Яны пастаўлены так, каб фіксаваць адлюстраванне і рэгістрацыйныя знакі аўтамабіля, які перавысіў дапушчальную хуткасць руху. Камера выдатна працуе ў цёмны час сутак і ў дрэннае надвор’е. Усе фотарадары аб’яднаны ў адзіную сетку, якая дазваляе аператыўна апрацоўваць інфармацыю аб парушэннях. Аўтамабіль правяраюць у адзінай базе да-дзеных для ўстанаўлення ўладальніка, пасля чаго яму накіроўваецца пастанова аб накладанні адміністрацыйнага пакарання з фотаздымкам правапарушэння, а таксама квітанцыя, у якой пазначаны рэквізіты і сума штрафу.
Падкрэсліваю, што штрафная санкцыя выносіцца менавіта ў адносінах уладальніка аўтамабіля. Няважна, хто ў момант парушэння знаходзіўся за рулём. “Ліхачамі”, канечне, могуць аказацца і тыя, хто ўкраў аўто. У якасці доказу ўладальніку неабходна паказаць даведку з праваахоўных органаў аб тым, што ў момант парушэння машына лічылася ўкрадзенай. Пастанова аб накладанні адміністрацыйнага пакарання з фотаздымкам правапарушэння гаспадару аўтамабіля прыходзіць заказным пісьмом. На аплату штрафу адводзіцца адзін месяц з дня атрымання дакумента. Куды і колькі трэба заплаціць пазначана ў квітанцыі, якая таксама знаходзіцца ўнутры пісьма. Паводле артыкулаў, дзе мінімальным пакараннем з’яўляецца папярэджанне, кіроўцу ўсё роўна пакараюць грашовым штрафам. Няхай мінімальна, але плаціць давядзец-ца. Напрыклад, за перавышэнне хуткасці руху на 10-20 км/г парушальніка абавяжуць выплаціць штраф у 0,5 базавай велічыні. Нагадаю, што цяпер за перавышэнне хуткасці ў адпаведнасці з КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны наступныя санкцыі: за перавышэнне на 10-20 км/г — папярэ-джанне ці штраф да 1 базавай велічыні, на 20-30 км/г штраф ад 1 да 3, звыш 30 км/г — ад 3 да 10 базавых велічыняў. Калі парушэнне адбываецца паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага пакарання, кіроўца штрафуецца на суму ад 5 да 15 базавых велічыняў ці пазбаўляецца правоў кіравання тэрмінам на 1 год.
Укараненне сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму на тэрыторыі вобласці мае станоўчы вынік у зніжэнні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і загінулых у іх людзей.
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top