У СВК “Маціевічы” механізатары райсельгастэхнікі  агрэгатам “Раса” правялі падкормку азімых КАСам. Сёлета ў гаспадарцы азімыя на зерне зай-маюць 1070 гектараў, 260 — на зялёны корм і 300 гектараў рапсу. На падвозцы КАСа заняты трактарыст Анатоль Іванавіч Галоўчык. Падкормлівае азімыя Анатоль Васільевіч Чарняўскі. Кантраляваў іх работу галоўны аграном гаспадаркі Адам Ануфрыевіч Харламповіч.
У чаканні “Расы”,  якая ёсць у нашым раёне толькі ў райсельгастэхніцы і ААТ “Жабінкаўскі”, былі і іншыя гаспадаркі. Тым больш, гэты агрэгат можа выйсці на любое пераўвільготненнае поле. Час прыспешваў уносіць вадкае азотнае ўгнаенне пад азімыя. Таму памочнікі з райсельгастэхнікі з СВК “Маціевічы” накіраваліся ў “Вазнясенскі”, а затым у “Шпіталі”.

На здымках: механізатары райсельгастэхнікі А.І.Галоўчык
 і А.В.Чарняўскі; падкормка азімых у СВК “Маціевічы”.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top