Гарадская лазня адчыніла дзверы

Гарадская лазня адчыніла дзверы

У сакавіку пасля капітальнага рамонту адчыніла дзверы гарадская лазня. Спатрэбілася восем месяцаў, каб яе наведвальнікі, аматары парылкі, зноў прыйшлі сюды. Рамонт ажыццяўлялі: ТДА “Будаўнічая кампанія “Дом-Люкс”, ПП “В.Б.К.Транссервіс”, ТАА “Будмантаж”, ПВГУП “Калегабуд” і Жабінкаўская ЖКГ. Будынак лазні памяняўся знешне: з’явіліся новыя вокны, прыгожыя ўваходныя дзверы, сучасны дах з металапрофілю, шырокі ганак, якога раней не было. Зроблена перапланіроўка памяшканняў, устаноўлены шафкі для адзення і, канечне ж, утульная парылка. Зусім хутка тут будзе працаваць масажны кабінет, а з 1 красавіка можна наведаць цырульню. Лазня разлічана на 24 месцы. Жанчын чакаюць у пятніцу, мужчын — у суботу з 10 да 22 гадзін.
Алёна НІКАНЧУК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top