Таццяна Андрэеўна Лысяк звыш двух дзясяткаў гадоў аддала працы на чыгунцы. У 1981 годзе закончыла Харкаўскі інстытут інжынераў транспарту. Была майстрам на чыгунцы ў Саратаўскай вобласці. З 1988-га — у Жабінкаўскай дыстанцыі пуці.
“Ніколі не шкадавала, — гаворыць Таццяна Андрэеўна, — што сваё жыццё звязала з чыгункай. Пяць гадоў узначальваю тэхнічны аддзел дыстанцыі пуці. Пад маім кіраўніцтвам працуе дзесяць чалавек, з іх чатыры інжынеры. Наша задача, у прыватнасці, своечасова дакументальна афармляць вытворчасці работ, выконваць іх тэхнічную падрыхтоўку”.
Яна ўмела кіруе калектывам і выдатна спраўляецца з усімі справамі. Начальнік тэхнічнага аддзела Т.А.Лысяк за шматгадовую працу ўзнагароджана Ганаровай граматай і падзякамі ўпраўлення Беларускай чыгункі.
У вольны час жанчына любіць займацца пакаёвымі кветкамі. Гэта яе хобі.
На здымку: начальнік тэхнічнага аддзела Жабінкаўскай дыстанцыі пуці Т.А.Лысяк.
Тэкст і фота Ірыны Жук.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.