Лавіце рыбу з берага

Лавіце рыбу з берага

Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я, сёлета з мэтай захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення рыбы ў перыяд яе нерасту, з 1 красавіка па 30 мая г.г. у рыбных угоддзях забараняецца лавіць рыбу за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаком адной вудай з адным кручком ці адным спінінгам, які аснашчаны штучнай прыманкай, з адным адзінарным ці двайным, трайным кручком памерам не больш за №10, паводле міжнароднай класіфікацыі №1, у светлы час сутак з берага. Такім чынам, лавіць рыбу на лёдзе не дазваляецца. За парушэнне патрабаванняў прадугледжаны штраф ад 10 да 50 базавых велічыняў. Акрамя таго, за шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, г.зн. за кожную асобіну рыбы ці рака незалежна ад вагі і памеру, здабытых у час забароны, парушальнік плаціць іх таксавы кошт у трохкратным памеры. Напрыклад, за аднаго ляшча, шчупака — 3 базавыя велічыні, рака — 1,5, ліня — 6 базавых велічыняў.
Дзмітрый МУРЫН,
намеснік начальніка міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top