Сезонныя абмежаванні

Сезонныя абмежаванні

Стан аўтамабільных дарог аказвае непасрэднае ўздзеянне на вынікі работы транспарту і бяспеку дарожнага руху. На жаль, не кожны кіроўца задумваецца над тым, калі перагружае сваю машыну.
Ранняй вясной, калі грунт пасля маразоў пачынае раставаць, аснова аўтамабільных дарог слабее і тыя сілы, якія дзейнічаюць на яе паверхню ад праезду транспарту, могуць прывесці да разбурэння дарог.
Рэспубліканскія дарогі з’яўляюцца нацыянальным багаццем. Таму з мэтай іх аховы з 25 сакавіка да 25 красавіка г.г., паводле пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, уводзяцца часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын у межах ад 6 да 9 тон на адзіночную вось у адносінах да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстання.
На сённяшні дзень органам, які ажыццяўляе вагагабарытны кантроль у краіне з’яўляецца Транспартная інспекцыя. Яна прымае меры для недапушчэння руху транспарту, самаходных машын з нагрузкамі, што перавышаюць даведзеныя нормы па рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх уведзены абмежаванні. Часовыя ўводзяцца толькі на тыя, якія неабходна захаваць ад празмерных нагрузак. На асноўных маршрутах руху транзітнага транспарту абмежаванні не ўводзяцца. Пастановай абгавораны выпадкі, калі дапускаецца ажыццяўленне перавозак грузаў па аўтамабільных дарогах, у адносінах якіх уведзены абмежаванні на восі транспартных сродкаў, але толькі пры наяўнасці спецыяльнага дазволу на праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання. Пры ажыццяўленні перавозак асобных відаў грузаў, пазначаных у пастанове, часовыя абмежаванні распаўсюджвацца не будуць.
Перавозчыкі, якія рухаюцца з парушэннем нагрузак на восі транспартных сродкаў, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 18.43 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а таксама кампенсуюць урон, нанесены аўтамабільным дарогам.
Дзмітрый КУЛІКОЎСКІ, намеснік начальніка аддзела вагагабарытнага кантролю ў Брэсцкай вобласці.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top