Местные новости принесет районка

Местные новости принесет районка


Мясцовыя навіны прынясе раёнка
На сяле не толькі ў земляробаў гарачая пара, не мнеш адказны час у паштальёнаў — падпіска. Пра яе зараз галоўны клопат у маціевіцкіх паштальёнаў Таццяны Івойлавай, Хрысціны Серыкавай, Людмілы Цалюк.
— Нашы супрацоўніцы абслугоўваюць 9 вёсак — ад Маціевічаў да Новых Двораў, — тлумачыць Алеся Міхайлаўна Шэвель, маладая загадчыца аддзялення. — Кожны ведае свой участак і, што немалаважна, на ўчастках іх ведаюць таксама. Да самай далёкай хаты дойдзе паштальён, каб прынесці добрую навіну, паштоўкі, ліст альбо газету. Самая папулярная сярод людзей раёнка.
Быццам у пацвярджэнне слоў Алесі Міхайлаўны, добра адазвалася аб “Сельскай праўдзе” Валянціна Міхайлаўна Філюк, супрацоўніца ЖКГ, што жыве ў Маціевічах.
— Вельмі цікава даведацца, што робіцца ў вялікім свеце, не менш — пра мясцовыя навіны. А дзе больш такіх навін? Канечне, у раённай газеце. Таму і выпісваю яе ўжо шмат гадоў. Зараз хачу змясціць у газеце віншаванне добраму чалавеку.
Не маглі не пацікавіцца, як сёлета складваецца падпісная кампанія. Ці шмат сяброў у раёнкі ў Маціевічы і навакольных вёсках Грыцэвічы, Семенаўцы, Вялікія Сяхновічы, Бабры, Панцюхі…
— У чэрвені, — падзялілася добрымі весткамі А.М.Шэвель, — раёнка прыйдзе ў 160 сем’яў, менавіта столькі прадоўжылі падпіску ў нашым аддзяленні на першы летні месяц. Як заўжды, гэта крышачку больш плану, што нам даводзіцца па падпісцы. Спадзяёмся і на паўгоддзе вынік будзе выдатны. Бо бачым, што вяскоўцы “Сельскую праўду” любяць, ахвотна яе чытаюць і не супраць мець уласны экземпляр у сваёй хаце. Хачу ўсім пажадаць ніколі не развітвацца з роднай газетай.
А.РОСТАЎ.
На здымку: цудоўнага паштальёна і чалавека Таццяну Мікалаеўну Івойлаву добра ведаюць у Маціевічах.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top