Напаляваў на … 50 мільёнаў!

Напаляваў на … 50 мільёнаў!

На такую суму, ды яшчэ і з “хвосцікам” у 500 тысяч рублёў, павінен раскашэліцца малады (яму ўсяго 25) браканьер з Кобрына, пра якога пісала “Сельская праўда” ў №19. Ён быў злоўлены Брэсцкай міжраённай інспекцыяй жывёльнага і расліннага свету. Што, грамадзянін П. назабіваў многа звяроў? Не, у гэтую “капеечку” абышоўся яму адзін, але каштоўны звер — ласіха, незаконна застрэленая ім паблізу в.Боркі.
Рахунак не вельмі складаны. Шкода прыродзе, прычыненая браканьерам, склала 9,5 мільёна рублёў. Кошт трафея ў сувязі з немагчымасцю рэалізацыі мяса, бо сапсавалася, — 6 мільёнаў. Абе-дзве сумы — для дзяржбюджэту. А яшчэ трэба заплаціць раённай аргструктуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў з наступнага разліку: кошт ра-завага дазволу на здабычу самкі лася — 5 мільёнаў, а паколькі ласіха была здабыта без дазволу, дык кошт, згодна з законам, павялічваецца ў пяць разоў, г.зн. да 25 мільёнаў рублёў. І нарэшце рашэнне суда на падставе ч.2 арт.282 Крымінальнага кодэкса: аштрафаваць грамадзяніна П. на 10 мільёнаў рублёў (дарэчы, найбольшае пакаранне паводле гэтага артыкула — да трох гадоў турмы).
Што і казаць, дорага абышлося маладому кобрынцу спажывецкае стаўленне да роднай прыроды!
Вячаслаў ГЯРКО,
начальнік міжраённай інспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. але, даражэй за жыццё чалавека (гл. судовыя сумы адшкадавання — на памяці 8 мільёнаў+на помнік)

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top