Хваробу можна прадухіліць

Хваробу можна прадухіліць

Сухоты — інфекцыйнае захворванне.
Асноўную небяспеку для людзей уяўляюць асобы з нявыяўленымі сухотамі, якія не атрымліваюць лячэння. Яны выдзяляюць у наваколь-нае асяроддзе вялікую колькасць мікабактэрый пры кашлі, чыханні, якія распаўсюджваюцца ў радыусе 1 метра ад хворага. Пры кароткатэрміновым кантакце з хворымі на сухоты, пагроза захворвання невысокая. Скура, слізістая дыхальных шляхоў і кі-шэчніка непранікальныя для мікраарганізмаў. Таму аднаго пападання нават значнай колькасці мікабактэрый сухот у дыхальныя шляхі ці страўнікава-кішачны тракт не дастаткова для захворвання на сухоты. Вялікае значэнне мае стан імуннай сістэмы арганізма, які залежыць ад многіх фактараў: узросту, наяўнасці спадарожных захворванняў, паўнавартаснага харчавання, умоў працы. На стан імуннай сістэмы адмоўна ўплываюць стрэсавыя сітуацыі і дэпрэсіі, якія могуць спрыяць развіццю захворвання, а таксама курэнне і злоўжыванне алкаголем.
Аснову прафілактыкі сухотаў сярод насельніцтва складаюць меры, накірава-ныя на павышэнне ахоўных сіл арганізма, захаванне правільнага рэжыму працы, рацыянальнае і своечасовае харчаванне, адмаўленне ад курэння, злоўжывання спіртных напояў, заняткі фізкультурай, здаровы лад жыцця. Варта выконваць правілы асабістай гігіе-ны, рэгулярна праводзіць вільготную ўборку і правет-рыванне жылых памяшкан-няў, часцей бываць на свежым паветры — мікабактэрыі сухотаў гінуць пры ўздзеянні прамога сонечнага святла.
Асноўным метадам ранняй дыягностыкі гэ-тай хваробы ў дарослых з’яўляецца флюраграфіч-нае абследаванне органаў грудной клеткі, сярод дзяцей і падлеткаў — туберкуліндыягностыка.
У параўнанні з 2011 годам летась колькасць хворых на сухоты ў раёне павялічылася на 100 000 насельніцтва з 40,0 да 56,0, абласны паказчык — 38,0.
Праходжанне флюараграфічнага абслед-авання не радзей аднаго разу ў год спрыяе своечасоваму выяўленню сухотаў лёгкіх.
Любоў ДЗЯРАЧЫЦ, урач-фтызіятр.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top