У працоўных калектывах Жабінкаўшчыны абмяркоўваюць законапраект “Аб Усебеларускім народным сходзе”. З гэтай нагоды ладзіўся дыялог з працаўнікамі раённай кінавідэасеткі з удзелам старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніны КАЛЫБСКАЙ, кіраўніка райкама прафесійнага саюза работнікаў АПК Любові КАБЕРНЫ і дырэктара Валерыя ЗУБІКА.
Сваім меркаваннем падзялілася Ніна Уладзіміраўна:
— Прыняцце законапраекта “Аб Усебеларускім народным сходзе” — важная падзея ў нашай краіне. УНС дае магчымасць беларусам узяць непасрэдны ўдзел у кіраванні краінай. Дзякуючы Усебеларускаму народнаму сходу ўзнікне магчымасць прамога ўдзелу грамадскіх аб’яднанняў, а значыць, і прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзі, ветэранаў, жанчын у прыняцці найважнейшых пытанняў. Таму наданне УНС канстытуцыйнага статусу — гэта адназначна вялікі крок наперад. У першую чаргу з пункту гледжання развіцця грамадзянскай супольнасці.
Анатоль РОСТАЎ
Фота Святланы БЯЛЯК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.