ТЭМПЕРАТУРНЫ РЭЖЫМ
КАНТРАЛЮЮЦЬ ПРАФСАЮЗЫ

У кастрычніку-снежні Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць маніторынгі захавання тэмпературнага рэжыму ды гатоўнасці прадпрыемстваў і арганізацый да работы ў асенне-зімовы перыяд. Тэхнічныя інспектары, рэйдавыя групы абавязкова звернуць увагу на выкананне тэмпературнага рэжыму ў вытворчых памяшканнях і цэхах, стан санітарна-бытавых памяшканняў, забеспячэнне работнікаў спецыяльным адзеннем і абуткам. Нагадаем: у Брэсцкім абласным аб’яднанні прафсаюзаў працуе “гарачая лінія” тэхнічнай інспекцыі працы. Дзякуючы гэтаму любы работнік можа паведаміць аб парушэннях выканання правілаў і нормаў аховы працы па тэлефоне (80162)32-21-37 (звяртацца можна ў панядзелак-пятніцу з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00).

Тыдзень бацькоўскай любові

З 14 па 21 кастрычніка ў краіне праходзіў Тыдзень бацькоўскай любові. У межах акцыі “Восеньскі букет” работнікі Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва павіншавалі з юбілеямі і святамі пяць жанчын і аднаго мужчыну. Іван Антонавіч ПРЫГОДЗІЧ — доўгажыхар, нядаўна адзначыў 98-ы дзень нараджэння, выхаваў трох выдатных дачок. Восеньскі букет сагрэў душу мужчыны, а Дзень бацькі стаў цудоўнай нагодай падзяліць мядовы торт з дачушкамі, што часта наведваюць бацьку. Пажадаем Івану Антонавічу дабра і здароўя. Не за гарамі — векавы юбілей!

На экскурсію да… таты

У пятніцу, 21 кастрычніка, у нашай краіне ўпершыню адзначаўся Дзень бацькі. Чым не нагода павіншаваць любімага тату прама на працоўным месцы? Такой магчымасцю скарысталася трэцякласніца Ленінскай сярэдняй школы Маша ЛУГАЎСКАЯ — у гэты дзень яна прыйшла ў Ленінскі сельвыканкам разам з аднакласнікамі. Тата Мікалай з задавальненнем расказаў юным наведвальнікам, што адбываецца ў сельскім Савеце, як тут рэгіструюцца шлюбы, нараджэнні немаўлятак ды інш. Юных “чамучак” пачаставалі прысмакамі і ўручылі сувеніры.

З навукай — у будучыню!

 

Навуковая і даследчая дзейнасць ліцэістаў Ганны КОБЕЦ, Ганны НОУР і Фелікса СТАРЫКЕВІЧА пад
кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Эліны ЧАРНЕЦКАЙ дае свае станоўчыя вы-
нікі. 21 кастрычніка ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна навучэнцы жабінкаўскага ліцэя паўдзельнічалі ў рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “Навуковы патэнцыял моладзі Брэстчыны”, дзе прадставілі даследчыя работы. Жабінкаўцы адзначаны сертыфікатамі ўдзельнікаў канферэнцыі.

У фінансах — самыя адукаваныя

На базе трэцяй гарадской школы адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці сярод старшакласнікаў. У ім прынялі ўдзел пераможцы першага этапу — 23 вучні з дзевяці школ раёна. Першае месца заваявалі выпускнік першай гарадской Міхаіл СЯДКО і дзесяцікласнік з СШ № 3 Усевалад ДЗМІТРУК. Другое месца падзялілі навучэнцы Ракітніцкай школы Дзяніс САВІНКІН і Марына КРАЧКО, а таксама ліцэісты Яўген ДЗЕМІДЗЮК і Дзмітрый ПАШКОВІЧ. Трэція месцы ў прадстаўнікоў Ленінскай школы Яўгеніі ЛОСЬ і Глеба КЛІМОВІЧА, а таксама ў вучня СШ № 1 Аляксея ПІЎЧЫКА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top