Алея Бацькоў…

Алея Бацькоў…

…з’явілася каля канторы ААТ “Жа-бінкаўскі” падчас святкавання Дня бацькі. Менавіта так арыгінальна вырашыла адзначыць гэтае свята згуртаваная каманда сельгасарганізацыі, дзе рупяцца 139 мужчын, што выхоўваюць дзетак. Прадстаўнікі моцнага полу на чале з дырэктарам гаспадаркі Міхаілам Вячоркам высадзілі туі і вечназялёныя дрэўцы. Вядома, ім крыху дапамагалі прадстаўніцы прыгожай паловы калектыву. Алею ў гонар свята вырашылі назваць алеяй Бацькоў.
Перш чым яе закласці, працаўнікі “Жабінкаўскага” ўсклалі кветкі да помніка землякам, што загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. А потым старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Ганна ПЛЫТНІК і кіраўнік прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Людміла ЛІПІЧ уручылі падарункі тром татам, што воляй лёсу выхоўваюць дзяцей без мам.
Святлана БЯЛЯК

Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top