У перадапошні вераснёўскі дзень у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ладзілі прыём грамадзян інспектар працы абкама прафсаюза работнікаў галін прамысловасці “БЕЛПРАФМАШ” Ірына ЛУКАШЭНКА і пракурор раёна Дзмітрый МАРАЧУК. Акрамя таго на сустрэчы прысутнічала старшыня аб’яднання прафсаюзаў Жабінкаўшчыны Ніна КАЛЫБСКАЯ.
У рамках дня прававой асветы грамадзяне атрымалі інфармацыю аб асаблівасцях прававога рэгулявання кантрактнай формы найму. Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра звярталіся да правазнаўцаў з пытаннямі, на якія атрымалі кваліфікаваныя тлумачэнні. Між іншым, былі пачуты і прапановы ад людзей, што могуць з часам быць унесены ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Прынамсі, аб парадку прадастаўлення абедзеннага перапынку для работніка, які працуе на ўмовах няпоўнай занятасці.
Нагадаем, што прыёмы грамадзян прафсаюзныя спецыялісты практыкуюць ужо больш за сем гадоў, а з 2017-га яны праводзяцца сумесна з прадстаўнікамі пракуратуры. Гэтак кваліфікаваную кансультацыю можна атрымаць на месцы — у сваім горадзе ці на прадпрыемстве. Акрамя таго, прававыя інспектары працы аказваюць бясплатную юрыдычную дапамогу грамадзянам. Звярнуцца па яе можна па тэлефоне, праз спецыяльны сэрвіс на інтэрнэт-партале ФПБ, пакінуць пісьмовы або электронны зварот.
Анатоль РОСТАЎ
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%