АБНАВІЛІ ДОШКУ ГОНАРУ

У аграгарадку Ленінскі пражывае нямала людзей, што сваёй пачэснай працай праслаўляюць маленькую
радзіму. Прозвішчы лепшых работнікаў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў занесены на Дошку
гонару Ленінскага сельсавета. Нядаўна галерэя працоўнай славы абнавілася новымі імёнамі. Кіраўнік
раёна Вадзім КРАЎЧУК і старшыня сельвыканкама Мікалай ЛУГАЎСКІ, адкрываючы абноўленую Дошку
гонару, у святочнай абстаноўцы ўручылі рупліўцам Лісты падзякі. Вадзім Васільевіч адзначыў, што
самай вялікай каштоўнасцю Ленінскага сельсавета і Жабінкаўшчыны ў цэлым з’яўляюцца людзі: “Праца
кожнага работніка прадпрыемстваў, устаноў раёна каштоўная тым, што ў цэлым мы ўносім значны ўклад
у развіццё і ўмацаванне нашага рэгіёна”.

ЮБІЛЕЙ САЮЗА МОЛАДЗІ

Напярэдадні 20-годдзя грамадскага аб’яднання “БРСМ” у кінатэатры “Юбілейны” адбылася сустрэча
з маладзёжным актывам Жабінкаўшчыны. Яе арганізатарамі выступілі райкам БРСМ і аддзел
ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Цікава расказалі пра сваё камсамольскае юнацтва
госці — старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Анатоль СТАРЫЦКІ і кіраўнік раённага аб’яднання
прафсаюзаў Ніна КАЛЫБСКАЯ. У святочнай атмасферы падлеткам уручылі маладзёжныя білеты, а таксама
адзначылі за добрасумленную працу актывістаў пярвічных арганізацый.

“ШКОЛА — ТЭРЫТОРЫЯ ЗДАРОЎЯ”

Менавіта пад такой назвай стартаваў праект у сярэдняй школе № 1 Жабінкі. На першым паверсе ў
холе вылучылі зону, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць весела адпачыць на перапынках і пасля ўрокаў. Для
гэтага на падлозе фарбай нанесены любімыя многімі пакаленнямі “класікі”. Пачаткоўцы аблюбавалі
гульнёвую зону — кожны перапынак забаўляюцца тут з карысцю для здароўя.
Святлана БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.