Прошла четвертая спартакиада работников агропромышленного комплекса

Прошла четвертая спартакиада работников агропромышленного комплекса


Свята сілы духу і фізічнай загартоўкі
У спартыўным комплексе “Бадзёрасць” на чацвёртай раённай спартакіядзе работнікаў аграпрамысловага комплексу прадстаўнікі ПУАП “Азяты”, СВК “Якаўчыцы”, “Рагазнянскі”, ААТ “Ракітніца”, КУСП “Саўгас “Жабінкаўскі”, рыбгаса “Сакалова”, ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” і ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” спаборнічалі ў сіле, хуткасці, спрытнасці і дакладнасці. Мэта спартакіяды — прыцягненне насельніцтва да здаровага ладу жыцця, развіццё і прапаганда масавай фізічнай культуры і спорту сярод работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўшчыкаў прадукцыі з палёў і ферм.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў спартакіяды звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У.В.Барысюк. Права ўзняць сцягі дадзена Віктару Якубуку, капітану каманды-пераможцы ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” спартакіяды мінулага года. Ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК удзельнікі спартакіяды атрымалі караваі, а танцавальны калектыў клуба цукровага завода “Цукарынка” падарыў ім танец.
Паказаць сваё фізічнае майстэрства неабходна было ў 9 відах спорту. Адчувалася, што кожны імкнуўся быць першым. У трынажорнай зале спаборнічалі гіравікі. Лепшыя вынікі паказаў Павел Шыдловіч з СВК “Якаўчыцы”, які падняў гіру 120 разоў. Віталю Міхеенка з цукровага завода гіра “пакарыліся” 105 разоў.
Самымі трапнымі ў дарце ў асабістым і агульнакамандным заліку былі прадстаўнікі СВК “Якаўчыцы” Таццяна Главацкая і Іван Панасюк. Мужчыны-лёгкаатлеты цукровага і камбікормавага заводаў ва ўпартай барацьбе падзялілі між сабой першае месца ў бегу: Андрэй Іванюковіч і Мікалай Мікулік пераадолелі дыстанцыю ў 60 метраў за аднолькавы час. Сярод жанчын першай на фініш выйшла работніца СВК “Рагазнянскі” Ганна Яшчук. У шахматных спаборніцтвах найбольшую колькасць балаў набралі Алена Сенішына з цукровага завода і Міхаіл Чарнецкі з камбікормавага. Дырэктар рыбгаса “Сакалова” Анатоль Ільіч Мелех быў самым трапным у стральбе з пнеўматычнага пісталета.
Першае агульнакаманднае месца занялі спартсмены ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, другое — ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, трэцяе — СВК “Рагазнянскі”. Спецыяльным прызам райкама прафсаюза адзначана каманда ААТ “Ракітніца”, якая ўсяго 2 балы ўступіла камандзе СВК “Рагазнянскі”. Пераможцы спартакіяды паказалі высокія вынікі ў настольным тэнісе і міні-футболе. Каманда камбікормавага завода вылучылася ў веласіпеднай эстафеце і ў плаванні.
Усе пераможцы сярод каманд і ў асобных відах спорту (з 1 па 3 месцы) атрымалі граматы і грашовыя прызы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і аддзела фізічнай культуры спорту і турызму райвыканкама. Спартакіяда завяршылася. Але яе добрыя моманты, канечне, застануцца ў памяці. Адбылося сапраўднае свята сілы духу, фізічнай загартоўкі і стойкасці.
Н.КАЛЫБСКАЯ, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top