Вясновы лёд небяспечны

Вясновы лёд небяспечны

Вясной колькасць тых, хто гіне на вадаёмах, павялічваецца. Бестурботныя рыбакі і хадакі, якія праклалі па лёдзе сцежкі, працягваюць і вясной хадзіць па цёмным, пакрытым дзе-нідзе вадою лёдзе. Ніякія папярэджанні і просьбы работнікаў таварыства выратавання на вадзе гэтага не рабіць не дзейнічаюць.
Нярэдка на лёд выходзяць не толькі жадаючыя прагуляцца, але і выязджае транспарт, а гэта прыводзіць да трагічных выпадкаў, адзін з іх здарыўся сёлета ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, калі разам з грузавым аўтамабілем пайшлі пад лёд і загінулі два мясцовыя жыхары.
У пагоні за рыбацкай удачай некаторыя аматары рыбнай лоўлі забываюць пра небяспеку і меры асцярожнасці. Так, на рацэ Капынец у Століне 19 лютага г.г. выратавальнікі дасталі з вады 62-гадовага мужчыну, які выйшаў на рыхлы лёд, каб парыбаліць, і праваліўся. Пры аналагічных умовах 24 лютага на Прыпяці на Лунінеччыне выратавалі 52-гадовага мясцовага жыхара. Трагічны выпадак адбыўся і ў нас на Жабінкаўшчыне. Пад час рыбнай лоўлі загінуў у вадзе 62-гадовы жыхар Багданоў.
Такія трагедыі паўтараюцца з году ў год. Таму абласны савет выратавання на вадзе папярэджвае ўсіх грамадзян аб небяспецы і нагадвае, што нельга выходзіць на вясновы лёд. Кожная хвіліна знахо-джання ў ледзяной вадзе можа каштаваць вам жыцця.
Найбольшую небяспеку ўяўляе для дзяцей вясновая паводка. Ім нельга хадзіць на вадаёмы. Асабліва небяспечныя для жыцця глыбокія ямы і вымоіны, якія не заўсёды абгароджаны і забяспечаны папераджальнымі знакамі. І дзецям, і дарослым небяспечна хадзіць па льдзінах і катацца на іх. Непажадана падыходзіць блізка да ракі ў месцах, дзе ўтварыўся затор лёду, стаяць на абрывістым беразе, дзе магчымы разліў, а значыць, абвал яго. Ні ў якім разе нельга адштурхоўваць ільдзіны ад берагоў, мераць глыбіню ракі ці любога іншага вадаёма.
Захоўвайце правілы паводзін на вадаёмах пад час раставання лёду, разліваў рэк і азёраў.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня раённай арганізацыі выратавання на вадзе.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top