Сяргей Хізоў назначаны на пасаду намесніка старшыні Жабінкаўскага райвыканкама

Сяргей Хізоў назначаны на пасаду намесніка старшыні Жабінкаўскага райвыканкама

СЯРГЕЙ ВІКТАРАВІЧ ХІЗОЎ нарадзіўся 31 сакавіка 1977 года ў Брэсце. Пасля заканчэння школы паступіў у Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, які скончыў у 1999 годзе. З 1999 па 2002 год выкладаў інфарматыку і матэматыку ў сярэдніх школах №№ 16 і 29 Брэста. Затым працаваў галоўным спецыялістам у розных аддзелах Брэсцкага аблвыканкама. З 2008 па 2012 год узначальваў Брэсцкі абласны тэрытарыяльны аддзел па санацыі і банкроцтве. Затым на працягу чатырох гадоў працаваў саветнікам аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Да 2018 года быў намеснікам старшыні камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама, начальнікам упраўлення знешнеэканамічных сувязяў. Потым год займаў пасаду старшыні камітэта эканомікі, начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў і інвестыцыйнай дзейнасці Брэсцкага аблвыканкама. З 2019 па жнівень 2022 года займаў пасаду першага сакратара пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан.
У верасні 2022 года назначаны на пасаду намесніка старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.
Жанаты. Разам з жонкаю выхоўвае сына-школьніка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top