Пра заробак у канвертах

Пра заробак у канвертах

Адным з накірункаў работы Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца правя-дзенне мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне фактаў выплаты наймальнікам заработнай платы “ў канвертах”. Пад час правядзення праверкі ў ПУП “А” ўстаноўлена, што дырэктарам прадпрыемства летась неаднаразова з разліковага рахунка ззымаліся грашовыя сродкі з пазнакай “на гаспадарчыя расходы”, але дакументальнага пацвярджэння выкарыстання гэтых сум няма. Такі факт разглядаецца як прыхаванае атрыманне даходаў, а менавіта выплата заработнай платы без адлюстравання ў рэгістрах бухгалтарскага ўліку. Агульная сума іх склала 13,6 млн. руб. За гэтае парушэнне вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 2,3 млн. руб. Даналічаны падаходны падатак у 1,6 млн. руб.
На пэўным кантролі падатковых органаў знаходзяцца заявы і звароты грамадзян, якія інфармуюць пра парушэнні наймальнікамі заканадаўства, якое рэгулюе працоўныя адносіны і пытанні налічэння і выплаты заработнай платы. Калі вы маеце інфармацыю пра факты правапарушэнняў у сферы падатковага заканадаўства, паведамляйце на наступныя нумары тэлефонаў: 25-2-17, 25-1-80, 25-2-36 з 8.00 да 17.00. Паводле вашых званкоў будзе праведзена праверка. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.
Людміла ГРУЗІНА, начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь у Жабінкаўскім раёне.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top