На святочнай сцэне ў Задонску — жабінкаўцы

Зімой 2021 года былі ўстаноўлены пабрацімскія сувязі паміж Жабінкаўскім і Задонскім раёнам Ліпецкай вобласці. У аснове супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі — культурны абмен.
Так, калектыў Задонскага раёна парадаваў жыхароў і гасцей горада выдатнай канцэртнай праграмай на святкаванні Дня горада Жабінкі, які адзначаўся ў ліпені. Нядаўна з візітам у адказ на задонскую зямлю адправіліся прадстаўнікі сферы культуры Жабінкаўскага раёна, каб прыняць удзел у святкаванні Дня горада Задонска. На святочным мерапрыемстве загадчык сектара культуры райвыканкама Любоў Клімавец перадала зварот кіраўніка раёна Вадзіма Краўчука. У ім гаварылася аб узбагачэнні духоўнай спадчыны славянскіх народаў, папулярызацыі роднага слова і захаванні культурных традыцый. Старшыня Жабінкаўскага райвыканкама выказаў упэўненасць у тым, што братэрскае сяброўства і супрацоўніцтва паміж раёнамі будзе мець працяг у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах.
На святочнай сцэне ў Задонску свае таленты пад дружныя апладысменты прадэманстравалі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля народнага танца “Каруначкі”. Для гасцей з Жабінкі была арганізавана цікавая экскурсійная праграма.

Лот для таўнхаусаў

У Жабінцы рэалізаваны ўчастак для будаўніцтва сядзібнай забудовы і таўнхаусаў. Участак памерам у 4,5 гектара па вуліцы Берагавой быў рэалізаваны на аўкцыйных таргах. Пакупніком участка стала ААТ “Палессежылбуд”. Праект быў рэалізаваны ўпершыню, яго ўкараненне ідзе згодна з карэкціроўкай генплана ў Жабінцы.

50 на 50

У райцэнтры завяршаецца будаўніцтва другой дзевяціпавярхоўкі. Хутка ў ёй зазвіняць галасы навасёлаў, бо ўжо ў сярэдзіне лістапада дом плануецца здаць у эксплуатацыю. Кватэры ў новабудоўлі размеркаваны паміж жабінкаўцамі і брастаўчанамі напалову. Усяго ў доме 72 кватэры, з іх 36 двухпакаёвых і столькі ж — трохпакаёвых.

Адзіны дзень бяспекі

22 верасня на Жабінкаўшчыне пройдзе Адзіны дзень бяспекі. Напярэдадні яго намаганні органаў дзяржаўнага кіравання і суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў будуць накіраваны на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы і прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
Адбудзецца мноства навучальных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджванні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, па навучанні правілам паводзінаў ва ўмовах розных форс-мажораў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top