Дапамога да школы — ад прафсаюза

Дапамога да школы — ад прафсаюза

Яначка КУРЫЛЮК з Мацеевічаў праз некалькі дзён стане першакласніцай. Яе старэйшыя сястра Ліза і браты Давід і Аляксей, якія ідуць у трэці, чацвёрты і шосты класы, не раз расказвалі дзяўчынцы, як здорава ў школе, як цікава вядзе настаўніца ўрокі. Яначка вывучыла некалькі літар і ўмее крыху лічыць. Толькі бедавала малая, што, каб стаць вучаніцай, абавязкова трэба мець партфель! Малодшым двум сястрычкам ён пакуль не патрэбны, бо яны на-ведваюць дзіцячы сад.
Мара дзяўчынкі спраўдзілася дзякуючы прафсаюзнай акцыі “Дзеці ідуць у школу”, што праходзіць у нашай краіне. У цэнтры ўвагі — дзеці, якія ўпершыню сядуць за парты, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных і прыёмных сем’яў. У чацвер шматдзетную сям’ю Куры-
люкоў з Мацеевічаў наведалі госці: кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК, старшыня райкама праф-саюза работнікаў АПК Любоў КАБЕРНА і дырэктар ААТ “Мацеевічы” Мікалай ГУЦКО. Яны далучыліся да акцыі і ўручылі юным Курылюкам школьныя прылады. Прыгожыя заплечнікі, альбомы для малявання і сшыткі прыйшліся даспадобы дзецям. Яны паабяцалі гасцям, што ў дзённіках з 1 верасня “паселяцца” толькі выдатныя адзнакі.
Грашовыя выплаты атрымалі падчас акцыі таксама сем’і Пастушыкаў і Сушковых, якія жывуць у Ракітніцы, і сям’я Касперукоў з Хмелева. Такая дапамога да школы з боку райкама прафсаюза работнікаў АПК будзе вельмі дарэчы.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top