Аляксандр Пятровіч Апекуноў нарадзіўся 19 сакавіка 1970 года ў пасёлку Чырвоны Араты Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў сярэднюю школу ў Чачэрску. Вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, атрымаў спецыяльнасці фізік, выкладчык і эканаміст-менеджар. У 1988-1989 г.г. служыў у радах Савецкай Арміі. Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь закончыў у 2000 годзе.
Працаваў лабарантам СШ №44 г.Гомеля, дырэктарам Жабінкаўскага раённага цэнтра пазашкольнай работы. З 1997 г. працуе ў Жабінкаўскім райвыканкаме: быў на-чальнікам аддзела па рабоце з моладдзю; галоўным спецыялістам агульнага аддзела ўпраўлення справамі; галоўным спецыялістам аддзела эканомікі; галоўным спецыялістам у абаронна-мабілізацыйных пытаннях і дзяржаўнай сістэмы папярэджвання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. 22 лютага 2013 года назначаны кіраўніком спраў райвыканкама.
Жанаты. Жонка — Ала Уладзіміраўна — галоўны бухгалтар ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”. У сям’і двое дзяцей. Дачка Вікторыя — студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта БДУ. Сын Антон вучыцца ў другім класе першай гарадской школы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top