У раённай бібліятэцы адкрылася выстава, прысвечаная юбілею вядомых беларускіх паэтак Ніны Мацяш і Яўгеніі Янішчыц. На ёй прадстаўлены зборнікі вершаў і літаратуразнаўчыя даследаванні творчай спадчыны цудоўных “ластавак беларускай паэзіі”. Іх паэтычныя радкі і зараз натхняюць маладых. Паэзія Ніны Мацяш сабрана ў зборніках “У прыгаршчах ветру”, “Шчаслівай долю назаві…”, “Душою з небам гаварыць”, інш. Трапяткія вершаваныя радкі Яўгеніі Янішчыц увайшлі ў зборнікі “Пачынаецца ўсё з любві…”, “Каліна зімы”, “Ясельда” і іншыя.
Арганізацыяй і афармленнем выставы займаліся загадчыца аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Людміла Аляксандраўна Астроўская, бібліятэкар Аліна Аляксееўна Муха і мастак Ірына Аляксандраўна Кацуба.
На здымку: ля выставы знакамітых паэтак Ніны Мацяш і Яўгеніі Янішчыц А.А.Муха і І.А.Кацуба.
Тэкст і фота Ірыны Жук.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*