Отдых при дороге

Отдых при дороге

Час ад часу хочацца схавацца ад усялякай мітусні, ды проста адпачыць. Для гэтага можна выбраць любы магчымы варыянт. Напрыклад, наведаць у вёсцы Федзькавічы ля аўтатрасы Брэст-Мінск кафетэрый раённага спажывецкага таварыства “Прыдарожны”, які нядаўна адкрыўся. Тут, за акуратна расстаўленымі столікамі, вас абслужаць буфетчыца Таццяна Мікалаеўна Грыб і яе памочніца — Лілія Юр’еўна Нідчанка. Стравы, якія гатуе повар Галіна Аляксандраўна Новік падабалася самаму прадузятаму наведвальніку. У “Прыдарожным” можна заказаць розныя салаты, пельмені, чабурэкі. У кафетэрыі прадаюцца напоі, мароджанае, фрукты.
У “Прыдарожным” ёсць усё, каб добра адпачываць з сябрамі. І тут заўжды рады наведвальнікам
На здымках: Т.М.Грыб і Л.Ю.Нідчанка на рабочым месцы, так выглядае сёння кафетэрый “Прыдарожны” у Федзькавачах.
Тэкст і фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top