Інеса Віктараўна Лукашава — вядучы бухгалтар апарату кіравання раённага вузла электрасувязі. Яна закончыла з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, атрымала прафесію эканаміста. Вучобу сумяшчала з працай у ФАУ “СК “Бадзёрасць”, затым уладкавалася на камбікормавы завод, а апошняе пяцігоддзе — у электрасувязі. “Усе справаздачы, — гаворыць вядучы бухгалтар, — своечасова накіроўваю ў абласны цэнтр электрасувязі. Наш калектыў дружны, згуртаваны, таму працуецца ў ім з задавальненнем і радасцю”.
Шмат часу жанчына ўдзяляе сям’і, у якой выхоўваецца 18-гадовая дачка Насця, клапоціцца пра мужа Андрэя, які хварэе. У вольную часіну Інеса Віктараўна вельмі любіць чытаць кнігі. За добрасумленныя адносіны да працы яе імя сёлета занесена ў Галерэю працоўнай славы раёна.
На здымку: вядучы бухгалтар раённага вузла электрычнай сувязі І.В.Лукашава.  Тэкст і фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top