Жабінкавец Раман Кавалеўскі яфрэйтар тэрміновай службы, служыць у войсках супрацьпаветранай абароны, у часці, размешчанай у Брэсцкім раёне. Ён старшы вадзіцель — нумару разліку. Яму падуладны вялікі саракатонны МАЗ-543, на якім перавозяцца баявыя ракеты. Нядаўна ў складзе групы беларускіх ваеннаслужачых яфрэйтар Кавалеўскі ўдзельнічаў у сумесных беларуска-расійскіх вучэннях, што праходзілі ў Бураціі, у раёне возера Байкал. За выдатнае выкананне пастаўленых задач, Раман прэміраваны дзесяцісутачным водпускам. Ласкава, пяшчотна салдата сустрэла мама Іна Мікалаеўна, якая ганарыцца ім. Праз тры месяцы ў Рамана заканчваецца тэрмін службы, і ён вернецца дамоў, каб далучыцца да мірнай працы.
На здымку: Раман са сваёй мамай Інай Мікалаеўнай.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.