Вынікі абласнога конкурсу “Жанчына года-2012”

Вынікі абласнога конкурсу “Жанчына года-2012”

У дзесяці намінацыях заявілі аб сабе 16 прадстаўніц Берасцейшчыны. На мінулым тыдні ў аграгарадку Астрамечава прайшло ўганараванне пераможцаў. Прыемна, што ў намінацыі “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва” лепшай названа наша Надзея Кандрацюк, якая з мая 2011 года ўзначальвае СВК “Вазнясенскі”, а дагэтуль была першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу. Дыплом пераможцы ўручыў ёй заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, старшыня Беларускага аграпрамысловага саюза, кіраўнік СВК “Астрамечава” Аляксей Скакун.
Віншуем Н.Р.Кандрацюк з перамогай у конкурсе, жадаем плёну ў працы, далейшых поспехаў і ўдач ва ўсіх пачынаннях.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top