Самае дарагое — мір на зямлі!

Самае дарагое — мір на зямлі!

21 ліпеня 1944 года сіламі 20-й стралковай дывізіі 28-й агульнавайсковай Чырванасцяжнай арміі, якая змагалася ў складзе І-га Беларускага фронту, падчас Люблін-Брэсцкай аперацыі раённы цэнтр Жабінка і Жабінкаўскі раён былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы, нашчадкі, з удзячнасцю ўзгадваем аб мужнасці франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў, якія сваімі справамі ў тыле набліжалі перамогу, славім іх гераізм, стойкасць, веліч усяго народа.
Сёлета 18 ліпеня каля помніка загінулым воінам і партызанам зноў гулка адлічваў хвіліну памяці метраном. Зноў жывыя кветкі былі ўскладзены да падножжа застылага ў бронзе салдата-вызваліцеля.
— Семдзесят восем гадоў пад мірным небам — гэта дарагога каштуе, — гаварыў на ўрачыстасці ваенны камісар Брэсцкай вобласці палкоўнік Алег КАНАВАЛАЎ. — І сёння, калі паблізу нашых межаў ідзе баявая аперацыя, мы разумеем, што мір — гэта самае дарагое. Таму яго патрэбна захаваць. Каб мы, мірныя беларусы, ніколі не зведалі жудаснай вайны, каб у кожным доме звінеў шчаслівы дзіцячы смех.
Святлана БЯЛЯК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top