Ушанавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Ушанавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пачаліся 13 лютага, калі дэлегацыя ўдзельнікаў вайны ў Афганістане з Жабінкі была запрошана на святочны канцэрт у горадзе над Бугам, дзе выступіла група “Растоў”.
15 лютага ў нашым горадзе адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да помніка воінам-афганцам і на магілы загінулых воінаў раёна.
У гэты дзень вучні другой гарадской школы сустрэліся са старшынёй раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” С.М.Візнерам, а вучні трэцяй гарадской адзінаццацігодкі са старшынёй раённай грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” А.В.Яўстратавым. Пад час сустрэч госці дзяліліся з прысутнымі сваімі ўспамінамі. На памяць аб сустрэчы яны ўручылі вучням і настаўнікам кнігу А.М.Суворава “На лініі агню: воіны-інтэрнацыяналісты Брэсцкай вобласці ў Афганскай вайне 1979-1989 г.г.”.
Алёна НІКАНЧУК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top