На Жабінкаўшчыне прайшоў абласны семінар-нарада

На Жабінкаўшчыне прайшоў абласны семінар-нарада

Тэмай абласнога семінара-нарады, які прайшоў на мінулым тыдні на базе Жабінкаўскага раёна, было ўкараненне інтэнсіўных тэхналогій у малочнай галіне.
У ім прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама, райсельгасхарчаў вобласці, а таксама кіраўнікі, заатэхнікі і ветспецыялісты гаспадарак Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў.
Пад час мерапрыемства намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Якаў Адамавіч Бухавецкі адзначыў, што Жабінкаўскі раён з’яўляецца добрым прыкладам у рэканструкцыі малочнатаварных ферм. Менавіта на Жабінкаўшчыне былі праведзены найбольш маштабныя работы ў будаўніцтве новых фермаў і пераўтварэнні старых у комплексы, якія будуць садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны ў раёне.
На рэканструяваных з сучасным даільным і халадзільным абсталяваннем фермах пабывалі ўдзельнікі семінара. Малочнатаварная ферма “Навасады” ў ААТ “Жабінкаўскі”, разлічаная на 500 галоў, у хуткім часе будзе запоўнена жывёлай. Кароўнік і даільная зала ўжо гатовыя да эксплуатацыі. Зараз ідуць работы ў цэху сухастою: усталёўваюцца паілкі і перагародкі. Ад старой фермы, якая была пабудавана ў Навасадах 60 гадоў таму, засталіся толькі сцены. Паводле слоў дырэктара гаспадаркі Аляксандра Серафімавіча Тарасевіча, будаўнічыя работы праводзілі сваімі сіламі і затрацілі 9 мільярдаў рублёў, што ў параўнанні з новай фермай ў Курпічах, дзе працавалі падрадчыкі, у 2,5 раза менш. Пад час агляду памяшканняў у “Навасадах”, намеснік старшыні Камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Буткевіч даваў практычныя парады ў рэканструкцыі памяшканняў і ўтрыманні жывёлы, выкананне якіх дазволіць паменшыць траўматызм пагалоўя, пазбегнуць многіх захворванняў.
Яшчэ адным аб’ектам, які наведалі ўдзельнікі семінара, стала ферма “Бусні-1” у СВК “Рагазнянскі”. Будаўнічыя работы тут “ляглі” на падрадную арганізацыю “Брэстжылбуд”. Адноўленая ферма на 500 галоў пачала дзейнічаць 31 студзеня. Жывёла пакуль знаходзіцца ў стадыі акліматызацыі да палепшаных умоў, аднак жывёлаводы ўжо надойваюць 26 літраў малака ад каровы ў сярэднім за суткі. Старыя кароўнік і цялятнік пераабсталяваны, дабудаваны малочны блок, будзе ўзводзіцца цэх сухастою. Галоўны заатэхнік гаспадаркі Святлана Міхайлаўна Прудзялюк падрабязна распавяла гасцям аб тэхналогіях кармлення і ўтрымання жывёлы на новых фермах, іх рацыёне, а таксама аб кадравым саставе ферм.
У СВК “Рагазнянскі” не сёння зразумелі, што вытворчасць малака — выгадная сфера дзейнасці для гаспадаркі. Летась тут надаілі 7026 кілаграмаў малака ад каровы, 73 працэнты яго здаецца гатункам “экстра”. Малочнатаварная ферма “Бусні” на 1000 галоў, абсталяваная па сучасных тэхналогіях, з’явілася яшчэ ў 2009 годзе, таму сельгасвытворцы смела могуць дзяліцца вопытам паспяховай работы. У час практычнай вучобы ў пытаннях выкарыстання сучасных тэхналогій у вытворчасці малака на ферме ўдзельнікі семінара не баяліся задаваць пытанні, на якія атрымалі адказы ад галоўнага заатэхніка.
Працягам семінара стала нарада, на якой падводзі-ліся вынікі агляду ферм Жабінкаўскага раёна, аб-мяркоўваліся пытанні паляпшэння якасці малака, далейшага пашырэння сучасных тэхналогій у жывёлагадоўчай галіне, новых падыходаў да малочнай вытворчасці. Асаблівую ўвагу намеснік старшыні абл-выканкама звярнуў на здароўе жывёлы і вы-карыстоўванне лабараторных даследаванняў аналізаў у рабоце кожнай гаспадаркі, што дапаможа не толькі выяўляць захворванні, але і змагацца з імі. Закранулі пад час гутаркі і тэму недахопу кваліфікаваных спецыялістаў. Дарэчы, на Жабінкаўшчыне, як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Леанідавіч Стасевіч, гэтая праблема будзе вырашана. Сёлета ў наш раён павінна прыйсці 12 маладых спецыялістаў ветэрынарных і заатэхнічных прафесій.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымках: у час абласнога семінара-нарады.
Фота аўтара.              

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top