“Вера і Жыццё” мацуюць памяць

У Цукразаводскай гарадской бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба праваслаўных зносін “Вера і Жыццё” ў рамках Года гістарычнай памяці адбылася этнаграфічная гутарка “Вясельныя традыцыі і абрады беларусаў XIX стагоддзя” з удзелам гісторыка, навуковага супрацоўніка Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Таццяны ЗЯЛЕВІЧ і клірыка храма Прасвятой Багародзіцы ў Жабінцы Максіма ВОЛКА.

Прысутныя пазнаёміліся з унікальнымі вясельнымі традыцыямі і абрадамі беларусаў, якія маюць глыбокі сакральны сэнс. Падрыхтоўка да вяселля суправаджалася вялікай колькасцю самых розных прымет і забабонаў. Ніводнае дзеянне падчас вяселля не з’яўлялася выпадковым, усе этапы былі старанна прадуманыя, каб прынесці шчасце, лад і дастатак у сям’ю маладых. Але нараўне з гэтым, людзі былі вельмі богабаязныя: шанавалі праваслаўныя святы, бацькоў, выконвалі пасты. Існавала забарона жаніцца і выходзіць замуж падчас пастоў і ў посныя дні. Самым лепшым часам для вяселля лічыўся канец лета — восень, адразу пасля ўборкі ўраджаю. Таццяна Аляксандраўна свой расказ суправаджала шматлікімі фотаматэрыяламі – як праводзіліся “заручыны”, пяклі каравай, майстравалі вянок маладой, прыбіралі нявесту, адпраўлялі на шлюб, збіралі пасаг будучай жонцы для жыцця ў доме мужа. Традыцыйны вясельны абрад у Беларусі зараз ужо амаль не сустракаецца, але многія традыцыі захаваліся, няхай і крыху відазмененыя.

Надзея БАЛЮК, бібліятэкар Цукразаводскай бібліятэкі

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.