Пральняй у камбінаце бытавога абслугоўвання загадвае майстар Таццяна Мікалаеўна Мікіцюк. Тут можна памыць бялізну, зрабіць хімчыстку і авярлоўку дываноў, рэстаўраваць пухова-пяровыя вырабы. З усім гэтым спраўляюцца пяць жанчын.
— Прымаем заказы ад арганізацый і насельніцтва, — гаворыць Таццяна Мікалаеўна. — Штомесяц мыем больш за 16 тон бялізны, якая паступае з санаторыяў “Буг”, “Надзея”, раённай бальніцы, брэсцкіх гасцініц “Дружба” і “Юнацтва”.
Апошняя новаўведзеная паслуга — сухая чыстка падушак пры дапамозе абсталявання нямецкай вытворчасці. З гэтым выдатна спраўляецца рабочая Галіна Васільеўна Яканюк. Парадак і якасць аказання паслуг кантралюе майстар Т.М.Мікіцюк. Летась да прафесійнага свята за выдатныя поспехі ў працы яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, а таксама мае шматлікія падзякі ад кліентаў.
Таццяна Мікалаеўна шматдзетная маці, у яе сям’і гадуецца трое дзяцей. Старэйшы сын Віктар вучыцца ў каледжы бізнесу і права, двайняты Ганначка і Уладзік — вучні пятага класа трэцяй гарадской школы.
На здымку: загадчыца пральні камбіната бытавога абслугоўвання Таццяна Мікалаеўна Мікіцюк.
Тэкст і фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.