Воспоминания фронтовиков в школьных презентациях

Воспоминания фронтовиков в школьных презентациях

Успаміны франтавікоў — у школьных прэзентацыях
Вучні ўсіх школ раёна на працягу навучальнага года прымалі ўдзел у піянерскай акцыі “Сляды вайны”, якая прысвячалася 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Падчас яе школьнікі збіралі матэрыялы пра ваенныя падзеі, запісвалі ўспаміны франтавікоў і партызанаў, наведвалі месцы пахаванняў мірных жыхароў, воінаў. Сабраную інфармацыю вучні аформілі ў выглядзе карты Жабінкаўшчыны з нанесенымі на яе памятнымі мясцінамі, падрыхтавалі  цікавыя фота- і відэаматэрыялы.
У Старасельскай школе прайшоў раённы этап піянерскай акцыі “Сляды вайны”. Сюды сабраліся піянеры-актывісты дружын школ раёна, каб аддаць даніну павагі героям Вялікай Айчыннай вайны. На сустрэчы прысутнічаў і выступіў са словам ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Харытонавіч Саўчук. Вучні прадставілі творчыя прэзентацыі. Піянеры Маціевіцкай школы расказалі аб подзвігах камсамольцаў в.Карды і запісалі ўспаміны Мікалая Іванавіча Ярмашука, жыхара спаленай вёскі Драмлёва, якому пашчасціла выжыць. Вучні Ленінскай і Азяцкай школ сабралі матэрыялы аб падзеях, якія разгортваліся ў вайну на тэрыторыі іх сельсаветаў. Школьнікі першай і другой гарадскіх “правялі” завочную экскурсію па памятных мясцінах Жабінкаўшчыны. Піянеры наведалі музей баявой славы у Старасельскай школе і расказалі аб подзвігах М.Чарнака. Піянерская агітбрыгада з трэцяй гарадской школы прысвяціла сваё выступленне подзвігу савецкіх воінаў, іх гераізму.
Цёпла віталі ўдзельнікі акцыі таксама выхаванцаў дзіцячага эстраднага калектыву “Алегра-Нова”. Алена Ранцэвіч выканала песню “Беларусь”, а Аляксандра Мартынчук –— песню “Алёша”. Дзяўчынкам падпявала ўся зала. Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка М.Чарнаку.
Журы прызнала найлепшай работу піянераў дружыны  “Рамантыкі” СШ№1 г.Жабінка.
А.ФІЛІПОВІЧ, культарганізатар РЦПР.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top