У Жабінцы адчыніўся магазін аўтазапчастак

У Жабінцы адчыніўся магазін аўтазапчастак

Многія сёння не ўяўляюць жыццё без аўтамабіля. Ні “пробкі” на дарогах вялікіх гарадоў, ні “скачок” цэн на паліва не могуць прымусіць аўтааматараў перасесці з камфортнага салона сваёй машыны ў грамадскі транспарт. Аднак з часам кожнае аўто, нават самай надзейнай і праверанай маркі, мае патрэбу ў тэхнічным абслугоўванні і рамонце. Каб “палячыць” свайго жалезнага каня, неабходны запчасткі, многія з якіх не так лёгка знайсці ў райцэнтры. Але з адкрыццём у Жабінцы яшчэ аднаго магазіна аўтазапчастак па вуліцы Міру, д.8 сітуацыя значна  змянілася.

Будынак, у якім зараз размясціўся магазін, Аляксандр Міхайлавіч Цецярук набыў яшчэ некалькі гадоў таму. Але ўсё ніяк не мог знайсці нішу, дзе можна было б паспрабаваць сябе ў якасці прадпрымальніка, а ў будучым, магчыма, і развіваць свой бізнес. Працу ў дзяржаўных арганізацыях, а раней ён працаваў на чыгунцы, потым майстрам на будоўлі, цяжка было сумяшчаць з прадпрымальніцтвам. Нарэшце надышоў час, калі Аляксандр Міхайлавіч, які родам з Кобрына, зразумеў, што трэба рухацца наперад, да ажыццяўлення сваёй мары, якая зарадзілася ўжо даўно.
Аляксандр з маленства любіў машыны. Яму было вельмі цікава зазірнуць у самае “сэрца” аўтамабіля. Наблізіцца да свету руха-вікоў дапамагала тое, што ў бацькоў была свая тэхніка.  Цяпер дзіцячае захапленне, якое паступова перарасло ў “хобі”, стала справай, якая акрамя задавальнення прыносіць яшчэ і прыбытак.
Новы магазін аўтазап-частак адчыніў дзверы ў кастрычніку мінулага года. І хоць часу прайшло яшчэ зусім мала, але ж магазін паспеў зарэка-мендаваць сябе, як надзейны і аператыўны пастаўшчык аўтазапчастак для іншамарак. Праўда, на паліцах магазіна ёсць тавары як лепшых еўрапейскіх фірм, так і беларускай вытворчасці, прычым, па прымальных цэнах. Перавага магазіна ў тым, што можна рабіць пакупку не толькі за наяўны разлік, але і па “бязналу”, што вельмі зручна для прадпрыемстваў.
— У нашым магазіне аўтазапчастак прадстаў-лены шырокі выбар асноўных расходнікаў для абслугоўвання аўтамабіля. У наяўнасці як дарагія дэталі, так і іх танныя варыянты. Канечне, пакуль асартымент толькі пачынае пашырацца, але пад заказ літаральна за дзень мы адшукаем для пакупніка неабходную дэталь. Таксама ў нас можна заказаць арыгінальныя заводскія дэталі нямецкай аўтапрамысловасці, якія даставім з-за мяжы за тыдзень-два. У нас добра наладжаны сувязі з Расіяй, Польшчай, Германіяй і Арабскімі Эміратамі ў пастаўцы аўтазапчастак, — адзначае Аляксандр Міхайлавіч.
Паводле слоў прадпры-мальніка, галоўнае ў бізнесе — якасныя тавары і ўважлівасць да кожнага кліента. У наяўнасці ў магазіне арыгінальнае масла для марак “Opel” і “BMW”, заключаны дагавор на пастаўку масел з Італіі, ёсць і такіх вядомых марак, як нямецкай “Alpine”, французкай “Elf”, а таксама бюджэтныя варыянты “Mannol”, беларускі “Фаварыт”.
— Мы клапоцімся, каб кожны мог знайсці сабе тавар, які падыходзіць для яго аўтамабіля і разам з тым задавальняла цана. Да прыкладу, паветраныя фільтры у нас ёсць як таннейшыя італьянскія, так і аўстрыйскіх выт-ворцаў, што лічацца самымі якаснымі, — дадае прадпрымальнік. — Ёсць поўны асар-тымент падвесак для “Фольксвагена”, “Аўдзі”, у перспектыве плануем пашырыць пералік тавараў нямецкай аўтавытворчасці. Маем тэрмастаты і помпы, свечкі напалу і запальвання вядучых марак. Увогуле паступова мы будзем запаўняць нашы паліцы ўсё новым таварам.
Падабаецца пакупнікам магазіна аўтазапчастак не толькі добры асартымент, але ж і ветлівасць самога гаспадара, яго жаданне дапамагчы кожнаму. Перад тым, як адчыніць свой магазін, Аляксандр Міхайлавіч год стажыраваўся пад пільным наглядам вопытных прадаўцоў брэсцкага аўтарынку, дзе атрымаў добры вопыт. Там жа дапамаглі яму скласці першы актуальны асартыментны пералік магазіна.
— Я заўсёды рады падзяліцца са сваімі кліентамі ведамі ў ад-носінах аўтазапчастак, параіць той варыянт прадукцыі, які будзе больш прымальным, нешта падказаць з асабістага вопыту, — дзяліўся Аляксандр Цецярук.
Далёкіх планаў на будучыню прадпры-мальнік не будуе. Аднак летам ён збіраецца добраўпарадкаваць тэрыторыю ля магазіна, змяніць сёе-тое непасрэдна ў ім, каб пакупнікам было прыемна заходзіць сюды. Гаспадар запрашае ўсіх аўтамабілістаў наведваць магазін з панядзелка па суботу з 10 да 18 гадзін.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымках: магазін аўтазапчастак; Аляксандр Міхайлавіч Цецярук.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top